Да 120-годдзя Тадэуша Даленга-Мастовіча

5415

 800px Tadeusz Dolega MostowiczВядомага польскага пісьменніка Тадэуша Даленга-Мастовіча добра ведаюць у Глыбоцкім раёне не толькі як аўтара экранізаванага рамана “Знахарь”,  але як знакамітага земляка. 10 жніўня мы адзначылі 120 - годдзе з дня яго нараджэння. Глыбачане  ўшаноўваюць памяць  свайго ўражэнца.5b5ecaeaaaab28283b3e45e2

        20 год таму назад,  8 кастрычніка 1998 г., да 100-годдзя пісьменніка,  была  ўстаноўлена мемарыяльная  дошка  на будынку па вул. Савецкай, 4 (былая вуліца Кракаўская) г. Глыбокае, на месцы, дзе калісьці стаяў дом Мастовічаў. На адкрыццё дошкі прыйшлі глыбачане, кіраўнікі раёна, госці з Варшавы. Дэлегацыю палякаў узначальваў начальнік консульскага аддзела пасольства Рэспублікі Польшы ў РБ Вальдэмар Мэндзэлеўскі. Прысутнічала пляменніца пісьменніка  Эмілія Мастовіч, супрацоўнікі польскіх таварыстваў і прадстаўніцтваў, якія займаюцца вывучэннем гісторыі і культуры свайго краю. Сустрэчу адкрыла  былы намеснік старшыні райвыканкама Т.Д. Сауліч. Асвячэнне  мемарыяльнай Дошкі зрабіў ксёндз-дэкан Глыбоцкага касцёла Святой Троіцы  Цырэль Клімовіч.  Працяг урачыстасці адбыўся ў кінатэатры “Радзіма”.  Супрацоўнікі цэнтральнай  раённай бібліятэкі падрыхтавалі  мерапрыемства, прысвечанае слыннаму земляку.

 Больш падрабязней аб гэтай падзеі  можна прачытаць у артыкуле С. Нікалаевай “ Памяці слыннага земляка прысвячалася”.( Веснік Глыбоччыны. - 1998. – 10 кастрычніка)IMC 33ч

     Бібліятэкі ДУК “Глыбоцкая ЦБС” у сваіх фондах налічваюць 7 твораў Т. Даленга-Мастовіча: “Знахарь», «Профессор Вильчур», «Дневник пани Ганки»,«Три сердца» і  інш. Усяго ім напісана 16 раманаў.  

У часопісе "Полымя"за 2018 год у №1-3  друкаваўся яго раман “Пракурорка” (або "Прокурор Алиция Горн"), які нашы карыстальнікі, напэўна,  яшчэ не чыталі. Гэта  драма 1933 года. Падзеі адбываюцца ў Польшы. Пракурор Аліцыя Горн  патрабуе смяротнай кары для мужчыны, якога вельмі кахае і які  ёй здрадзіў. Акрамя гэтага, вёў нейкія падазроныя справы. Ён не  злачынец, толькі нешта  скрывае. Але што?...

Калі вас зацікавіў гэты твор, звярніцеся, калі ласка, у чытальную залу нашай бібліятэкі і запоўніце вольную хвіліну прыемным чытаннем.                                    

                                                                           Заг.АБМ Глыбоцкай ЦРБ  Татарчук А.М.

                                                                                                                               11 кастрычніка 2018 года

Пошук па сайту

:

000538 14416

80 let vit

2018 03 26 00987

sm

kulturaby

pravoby2

glub rik

pravoby

nlbby1

vlib

vggazetaby

afgan

gogul

webland

 

Счетчик посещений

Сёння 9

Учора 19

За тыдзень 9

За месяц 370

Усяго 10226

Перыяд:

2018-01-01 - 2018-10-15

Зарэгістравалася: 114