Помнікі Вялікай Айчыннай вайны г. Глыбокае

 

01 Park 00 1


Горад, скажам банальна, працавітых людзей

 Сведкам быў знамянальных і трагічных падзей.

За мяжой гарадскою тут сузор'е азёр,

Будзіць памяць людскую стогнам стрыманым бор...

У бары, ўздоўж дарогі, шэраг брацкіх магіл.

 Іх, на жаль, вельмі многа, гэтых знакаў тугі.

А на помніку — надпіс рэжма вочы і слых —

Значна меней і зараз у Глыбокім жывых.

У вайну ў Беразвеччы шмат прынята пакут,

Шмат дарог чалавечых абарвалася тут...

Кубкі горкага лёсу напаўняла вайна,

У зямлю — не ў нябёсы — пасылала яна.

Як жа неба стрывала здзек падобны тады?..

А рубцы той навалы не загояць гады.                      

 

Т. Ляшонак «Глыбоцкі бор»

Жыхары горада Глыбокае і Глыбоцкага раёна ў гады Вялікай Айчыннай вайны былі сведкамі і ўдзельнікамі розных падзей – падпольнай  і  партызанскай барацьбы з ворагамі, трагічнага лёсу вязняў Беразвецкага канцэнтрацыйнага лагера, вызвалення горада і раёна ад  нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Памяць аб гэтых падзеях увекавечана ў помніках і мемарыяльных знаках.

Напачатку вайны, на месцы былога Беразвецкага манастыра, фашысты стварылі канцэнтрацыйны лагер ваеннапалонных “Шатлаг №351”. Ад голаду і холаду, ад непасільнай працы  ў лагеры штодзень паміралі сотні людзей. За час яго існавання –  з верасня 1941 г. да ліпеня 1944 г. у лагеры загінула больш за 27 тысяч савецкіх і італьянскіх ваеннапалонных, мірных жыхароў. Месцам масавага пахавання вязняў Беразвецкага лагера стаў Барок, невялікае ўрочышча недалёка ад Глыбокага.

Barok 00 eBarok 0 mапageУ 1946 годзе на ўшанаванне памяці загінуўшых ў Барку былі пастаўлены 2 помнікі-абеліскі.

Barok 010 e

У 1964 г. на месцы шматлікіх пахаванняў ваеннапалонных і мірнага насельніцтва быў створаны мемарыяльны комплекс “Барок”. Першапачаткова комплекс складаўся з абеліска, скульптуры воіна і 27 агульных магіл з выявай зоркі на кожнай.

У 1993 г. была распрацавана новая кампазіцыя мемарыяльнага комплексу “Барок”, аўтарам  якой стаў мінскі скульптар В.Якавенка. Комплекс прадстаўляе сабой суцэльны архітэктурна-скульптурны ансамбль, аб’яднаны адной ідэяй – народ ніколі не забудзе той жудасны час, калі гінулі людзі і не дапусціць распаўсюжвання фашызму. Мемарыяльны комплекс быў урачыста адкрыты 3 ліпеня 1994 года ў 50-ю гадавіну вызвалення Глыбоччыны ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

Л-ра: Веснік Глыбоччыны.- 1994.- 12 ліп.

Barok004 eПачынаецца комплекс варотамі ў выглядзе старонак расчыненай кнігі, на якіх напісаны словы: “Тут пахавана звыш 27 тысяч ваеннапалонных вязняў лагера смерці Беразвечча і каля 200 італьянскіх салдатаў, знішчаных нямецка-фашысцкімі захопнікамі ў 1941-1944 гадах”;  “Здесь раньше вставала земля на дыбы, а нынче гранитные плиты. Здесь нет ни одной персональной судьбы, все судьбы в единую слиты”.

 

Barok 134 mапage

Далей па алеі памяці шлях вядзе да двух скульптурных кампазіцый, прысвечаных ваеннапалонным і грамадзянскім ахвярам вайны. Помнік ваеннапалонным –­ трохкутны камень з якога падае ў яму ўніз галавой схуднелае і змарнаванае  цела вязня канцлагера, ногі якога апутаны калючым дротам. Помнік грамадзянскім ахвярам вайны – дзве стэлы вышынёй 5 м з шэрага бетону, якія злучае крыж з распяццем, універсальны сімвал пакут. На стэлах надпісы:  “Людзі добрыя, памятайце, яны любілі жыццё, Радзіму і вас”;  “Пусть с вами всегда будет Божья благодать”. На помніку шыльда  “Воінскае пахаванне №2196”. 

Barok 1374 mапageBarok 144 mапageУздоўж  алеі ляжаць 27 камянёў, на кожным з іх выбіта  лічба “1000”.  27 тысяч бязвінных ахвяр пахаваны ў Барку. 

Barok 3 e

За 1 км. ад горада знаходзіцца брацкая магіла мірных жыхароў і вязняў 1-га яўрэйскага гета, дзе  пахавана каля 4,5 тыс. савецкіх грамадзян, загубленых у 1941-44 гг. Помнік у выглядзе гранітнага абеліску з надпісам на іўрыце і рускай мовах: “Боль наша неугасима, память – священна”. Ля помніка знаходзяцца чатыры пліты з надпісамі на рускай, яўрэйскай, англійскай і беларускай мовах “Братская могила 4,5 тыс. евреев, поляков, цыган и других мирных граждан, зверски уничтоженных немецкими оккупантами”.

Barok4 e

Barok44 eБрацкае пахаванне вязняў 2-га яўрэйскага гета, расстрэлы і пахаванні якога праводзіліся са снежня 1941 па жнівень 1943 г.г. За гэты час было  знішчана 2,5 тыс. чалавек. На месцы пахавання – стэла з надпісам на іўрыце. На помніку шыльда “Воінскае пахаванне №5602”.  Брацкае пахаванне знаходзіцца за 1 км. на паўночны захад ад г.Глыбокае. Помнік-стэла ўстаноўлены ў 1993 годзе. Брацкая магіла знаходзіцца на паўночна-заходняй ускраіне горада, каля  аэрадрома. На ім шыльда “Воінскае пахаванне    №5601”.    

Barok 2 eНа брацкай магіле жыхароў і вязняў яўрэйскага гета, дзе пахавана больш як 2 тыс. жыхароў г.Глыбокае і Глыбоцкага раёна, расстраляных 19 чэрвеня 2942 года пастаўлены абеліск. На помніку надпіс на іўрыце “Пусть мир не забудет о пролитой крови, ведь память людей не подвластна годам.  Братская могила узников гетто,  уничтоженных в 1942 г.” Брацкая магіла знаходзіцца ў лесе, за 1 км  на паўночны захад ад горада.

 

Barok 5 eBarok 51 eBarok 52 eПомнік на месцы расстрэлу і пахавання палякаў. Сярод ахвяр – тры ксяндзы, растраляных 4 сакавіка 1942 г. за падтрымку польскага антыфашысцкага падполля і 30 палякаў, расстраляных 4 ліпеня 1942 г.  У іх гонар польскае аб’яднанне аховы ваенных помнікаў устанавіла крыж з чорнага граніту з выявай Маці Божай і двума плітамі з імёнамі ахвяр гітлерызму. На помніку словы “Pamieci polacov ofiar  hitleryzmy. 1942. Памяці палякаў ахвяр гітлерызма”. Помнік знаходзіцца за 1,5 км  на паўночны захад ад горада.

 

Glybokae Chkalova 122 4Glybokae Chkalova 44памятник 12Glybokae Chkalova 12 4У Глыбокім па вуліцы Чкалава знаходзіцца брацкая магіла вязняў 3-га яўрэйскага  гета, дзе пахавана каля 3 тыс. мірных грамадзян, расстраляных 18-21 жніўня 1943 г. 18 жніўня 1993 г., у 50-ю гадавіну знішчэння яўрэйскага гета, быў урачыста адкрыты новы помнік-стэла.  Перад уваходам на тэрыторыю былога гета ляжыць камень-валун з надпісам Братская могила жертв фашизма 1943 г.   

 

 

На ўваходзе  надпіс: “Здесь захоронены 4,5 мирных граждан еврейской национальности города Глубокое и окрестности, расстреляных немецко-фашистскими оккупантами в 1942-1943 годах. Мы не забудем”;  “Прохожий. Поклонись этому святому месту! Здесь находятся жертвы еврейского гетто, уничтоженные немецкими нацистами в 1943 г. Вечная им память”. На помніку шыльда “Воінскае пахаванне №5600”.

http://www.aif.ru/society/history/s_nozhami_protiv_samoletov_otchayannoe_vosstanie_v_adu_glubokskogo_getto 

Glybokae Park 00 1

У цэнтры горада, у парку Перамогі знаходзіцца брацкая магіла савецкіх воінаў і партызан, якія загінулі ў баях пры вызваленні Глыбокага ў ліпені 1944 г. Усяго пахавана 138 чалавек. Імёны 98 загінуўшых вядомы, 40 пахаваных – невядомыя. Брацкая магіла савецкіх воінаў і партызан у г.Глыбокае ўключана ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь.  

 

 

Glybokae Park 1958 Glybokae Park 1958 1Помнік на брацкай магіле устаноўлены  ў 1964 годзе. Помнік быў у выглядзе абеліску з імёнамі пахаваных, справа ад якога размяшчалася скульптура воіна, а злева – жанчыны.  У 1994 г. адкрыты новы помнік работы скульптара В.Якавенка   – абеліск вышынёй 10 м. На абеліску – бронзавая выява грэчаскай багіні перамогі Нікі, злева і справа ад яго скульптуры воіна і партызана.  Перад стэлай пліта з імёнамі загінуўшых.  На помніку шыльда “Воінскае пахаванне №4060”. 

 

Glybokae Saveckaya vyl 122 4 1Glybokae Saveckaya vyl 122 4

Помнік падпольшчыкам Глыбоцкага падполля, якое дзейнічала ў горадзе з восені 1941 года пад кіраўніцтвам Ю.А.Сабалеўскага і І.Ф.Лакоткі  урачыста адкрыўся напярэдадні Дня Перамогі ў 1995 годзе. Помнік уяўляе сабой высокую стэлу з двума перакрыжаванымі савецкім і нямецкім  аўтаматамі наверсе, побач дзве вертыкальныя пліты з надпісамі.  На знаку надпіс “Ветэранам Вялікай Айчыннай вайны ўдзячныя нашчадкі”. На плітах надпісы “Ратаванне дзяржавы – лёс Беларуса” і  “Гераічным дзеянням  1942-1944гг. падпольшчыкаў пад кіраўніцтвам Сабалеўскага Ю.А., Лакотка І.Ф. прысвячаецца”.  Помнік размешчаны ў г.Глыбокае па вуліцы Савецкай у прыгожым месцы, амаль на беразе возера Беразвецкае.  Аўтар праекта мінскі скульптар Р.Б.Мурамцаў. Асноўны аб’ём работ выконвала малое прадпрыемства “Спадарожнік”  (кір.А.І.Шыпко), МПМК-49 і РВА ЖКГ.

Л-ра: Веснік Глыбоччыны.- 1995.- 16 мая

Пошук па сайту

:

000538 14416

80 let vit

2018 03 26 00987

sm

kulturaby

pravoby2

glub rik

pravoby

nlbby1

vlib

vggazetaby

afgan

gogul

webland

 

Счетчик посещений

Сёння 66

Учора 54

За тыдзень 221

За месяц 733

Усяго 11590

Перыяд:

2018-01-01 - 2018-11-15

Зарэгістравалася: 128