:

Помнікі Вялікай Айчыннай вайны Галубіцкага сельсавета

01 Galubichy urochyshche Chystae 2


Братам  нашым, сёстрам–героям,

Каб вечна іх слава квітнела

На нашай, на вольнай зямлі,

Каб вечна жыла яна ў сэрцах,

Гарэла світальнай зарою,

Якую вятры-навальніцы

Ніколі згасіць не змаглі б...

                                            М.Танк

в.Каралевічы

Galubichy Pomnik rasstralyanyn

Помнік на брацкай магіле жыхароў в. Каралевічы, расстраляных гітлераўцамі 7 лістапада 1942 г. Сярод расстраляных – паэт Алесь Дубровіч, яго бацька і два браты. На помніку надпіс “Редько Егор Францевич 1872. Сыновья Алексей 1910, Василий 1905, Дмитрий 1903, Капшуль Василий Петрович 1989 погибли в 1942 году” і шыльда “Воінскае пахаванне №5595”.

 

 

 

в.Галубічы

Galubichy Pomnik rasstralyanyn

Galubichy Pomnik rasstralyanyn 2У 1964 годзе ў в.Галубічы пастаўлены помнік землякам, бязвінным ахвярам вайны. На помніку надпіс Вечная слава героям, павшим в боях за свободу и независимость нашей Родины і прозвішчы загінуўшыхСярод іх 13 чалавек, імёны якіх узгаданы і 16 безымянных мірных жыхароў.  Помнік – бетонная стэла,  наверсе  – чырвоная зорка.

         

 

 

урочышча Чыстае

Galubichy urochyshche ChystaeНа правым беразе ракі Чысцянка знаходзіцца мемарыяльны знак у гонар партызан брыгады «Кастрычнік» Вілейскага партызанскага злучэння, якія ў 1943-44 гг. вялі баі су­праць нямецка-фашысцкіх акупантаў. На абеліску надпіс “Здесь в 1941-1944 годах народные мстители вели бои с неметско-фашистскими карателями”. Помнік зроблены з камня і цэменту ў  1968 г. (1967?) рабочымі і служачымі Ліпаўскага лясніцтва. Помнік размешчаны ва ўрочышча Чыстае, за 0,5 км на паўднёвы ўсход ад в.Чыстае, па дарозе Падсвілле  – Чыстае – Кублічы.

 

 

урочышча Жвіроўня

Galubichy Shvirovnya Pomnik rasstralyanyn novyyБрацкая магіла абаронцаў Айчыны і ахвяр вайны.  У 1942 г. ва ўрочышчы Жвіроўня каля в.Галубічы нямецка-фашысцкія захопнікі расстралялі 100 савецкіх актывістаў, жыхароў в.Галубічы і іншых навакольных вёсак. 46 імён загінуўшых вядомы, 54 –  невядомы. Помнік з бетону на месцы гібелі быў устаноўлены ў 1964 годзе. Помнік уяўляў сабой бетонны абеліск з зоркай наверсе. На ім быў надпіс: “Вечная память героям, павшим в борьбе с немецко-фашистскими  захватчиками в Великой Отечественной войне”  і дошка з імёнамі загінуўшых.

Л-ра: Кур’яновіч А. Жыццё пражыта недарэмна // Шлях перамогі.- 1964.- 27 чэрв.- С.3-4

У 1998 годзе на месцы брацкай магілы ўстаноўлены новы помнік. На гранітным абеліску выбіты   імёны загінуўшых.

На помніку шыльда “Воінскае пахаванне №5598”. Помнік знаходзіцца за 200 м. на поўнач ад вёскі Галубічы.

 Л-ра:  Веснік Глыбоччыны.-2009.-22 ліпеня; Саулич В. Там, где плачут берёзы… / Владимир Саулич // Віцебскі рабочы.- 2009,- 21 июля

 

в.Белякі

Belyaki11 красавіка 1944 г. 15 мірных жыхароў вёскі Белякі сталі ахвярай нямецка-фашысцкіх акупантаў. У ліпені  2009 года памяць аб ахваярах, якія пахаваны на могілках вёскі Іванаўшчына, увекавечана 6-ціметровым крыжом. Крыж устаноўлены работнікамі Глыбоцкага мясакамбіната, сельгаспрадпрыемства "Каралі", Галубіцкага райвыканкама і ўторчармета.

 

Л-ра: Анюціна, А. Увекавечана памяць загінуўшых жыхароў вёскі Белякі Анюціна А. // Веснік Глыбоччыны.- 2009.- 22 ліпеня; 

Саулич, В. Там, где плачут берёзы… / Владимир Саулич // Віцебскі рабочы.- 2009.-  21 июля

Пошук па сайту

:

000538 14416

80 let vit

2018 03 26 00987

sm

kulturaby

pravoby2

glub rik

pravoby

nlbby1

vlib

vggazetaby

afgan

gogul

webland

 

Счетчик посещений

Сёння 29

Учора 20

За тыдзень 123

За месяц 450

Усяго 9673

Перыяд:

2018-01-01 - 2018-09-21

Зарэгістравалася: 114