Фальклорная вечарына ў Падсвільскай гарпасялковай бібліятэцы

01 5458

 

 

Прайшлі велікодныя святы, пакладзены за абразы пасвенчаныя вербачкі, з'едзены чырвоныя яйкі, але адчуванне ўзнёслай радасці засталіся ў душах, памяці і фотаздамках...

SAM 5467Гэтай радасцю дзеляцца работнікі Падсвільскай гарпасялковай бібліятэкі.На пасхальнай седміцы  яны запрасілі гасцей у бібліятэку на фальклорную вечарыну “Ён прыйшоў як чысты прамень – Вялікдзень!” Госці з задавальненнем дзяліліся традяцыямі сваёй сям' па падрыхтоўцы да сустрэчы Вялікдня, знаёміліся з перадапасхальнымі традыцыямі еўрапейскіх  краін, успомнілі і пагулялі ў пасхальныя гульні: “біткі”, “катанкі”, “раскруці яйка”, “пажаданні на яйках” і інш.

 

  

 

SAM 5489

Вядучыя нагадалі неабгрунтавана забатую традыцыю “Валачобнікі” і далучылі да гэтай дзеі ўсіх госці  вечарыны. Спяваліся валачобныя песні, гучалі віншаванкі-вершаванкі і традыцыйнае пасхальнае “Хрыстос Уваскрос!”

Адначасова адбылася прэзентацыя выставы лазапляцення з цікавай назвай “Векавыя традацыі ў сучасным пераплёце”. Свае работы прадставілі глыбоцкія майстры Святлана Іванаўна Навойчык і Канстанцін Канстанцінавіч Васьковіч.

 

 

SAM 5458 

SAM 5473SAM 5484Прысутныя з цікавасцю разглядалі  работы, выкананныя з вялікім майстэрствам. Здзіўляліся вытанчанай тонкай ажурнасцю і так да канца паверылі ў тое, што вырабы створаны са звычайнай лазы...

 

 

Яцкоўская С.П., заг. Падсвільскай гарпасялковай бібліятэкі

22/04/2018

Пошук па сайту

:

000538 14416

80 let vit

2018 03 26 00987

sm

kulturaby

pravoby2

glub rik

pravoby

nlbby1

vlib

vggazetaby

afgan

gogul

webland

 

Счетчик посещений

Сёння 9

Учора 19

За тыдзень 9

За месяц 370

Усяго 10226

Перыяд:

2018-01-01 - 2018-10-15

Зарэгістравалася: 114