Да "Дударскага рэю" застаецца меньш месяца.
Трэба настраіваць свае душы на пэўны музычны лад. І не трэба казаць, што дуда - гэта нешта нуднае і самотнае.
Прыклад таму - выступленне фолк-электроннага гурта PAWA, які ўдала эксперыментуе з традыцыйнай музыкай, якасна ўпісвае яе ў сучаснае гучанне: https://www.youtube.com/watch?v=k1k6QsTq4vE
А яшчэ гурт PAWA разам з артыстамі Тэатра оперы і балета Рэспублікі Беларусь Іллёй Сільчуковым і Вольгай Вашкевіч прэзентуюць кавер на песню Валерыя Кіпелава “Я Свободен” https://www.youtube.com/watch?v=nZ6wTMv7oSQ&feature=youtu.be
Дарэчы, пераклад тэксту на беларускую мову зрабіў ужо добра нам вядомы Віталь Воранаў. Спадзяёмся, што фолк-электронны гурт PAWA таксама стане некалі госцем "Дудаскага рэю".