:

"Дыктоўка за партай". Падсвільская бібліятэка адзначыла Дзень роднай мовы

IMG 4501 01У каляндары ёсць такое свята – Міжнародны дзень роднай мовыякі адзначаецца штогод 21 лютага.

Падсвільская гарпасялковая бібліятэка таксама далучылася да святкавання гэтага Дня.

SAM 5341

На мерапрыемства запрасілі аматараў роднай мовы. Прысутным было прапанавана  ўзнавіць у сабе забытае пачуццё “пісаць дыктант” за партай.  Тэкст "прадыктавала"  былая настаўніца Падсвільскай СШ Алла Васільеўна Піскуновіч і, трэба адзначыць, яна адзначыла дастаткова высокі ўзровень граматнасці удзельнікаў дыктоўкі.     

Прыгажосць беларускага слова вельмі яскрава падмечана ў вусна- паэтычнай творчасці.  Песні, легенды, паданні, прыказкі і загадкі – колькі ў іх глыбокай мудрасці і высокай паэзіі, колькі  жыццёвай сілы і хараства ў іх мове.

 

IMG 4473Значэнне роднай мовы, роднага слова для чалавека падкрэсліваецца  ў шмат якіх творах беларускіх пісьменнікаў, а так сама нашых глыбоцкіх і падсвільскіх аўтараў.

Як хораша сказаў наш зямляк  Алесь Жыгуноў пра вышыванку, нашу беларускую, такую прыгожую і родную. З кожным годам усе  больш людзей вяртаюцца да сваіх вытокаў, адраджаюць народную вопратку.

 

Раслі мы, Колі, Лені, Янкі…

І на Купалу Йвана ў ноч

Нас прыбіралі ў вышыванкі

Такія – не адвесці воч…

IMG 4500Было незвычана прыемна бачыць сярод удзельнікаў гасцей, прыбраных у самаробныя вышыванкі. Гэта - Валянціна Венедіктаўна Садоўская, Лілія Сяменаўна Барзакоўская, Мар’ян МечыслававічМісевіч.

Багатая кніжная выстава кніжных выданняў падсвільскіх аўтараў  “Падсвілле літаратурнае” дапоўнілася жывым словам Зоі Максімаўны Наваенка, Таісіі Міхайлаўны Роліч, Людмілы Антонаўны Баброўскай. Вершы мясцовых паэтак прагучалі ў выканані прыхільнікаў іх творчасці. 

IMG 4494У мілагучнасці і музыкальнасці беларускага слова мы пераканаліся, паслухаўшы з адавальненнемзапісы песень на вершы Зоі Наваенкі і музыку Ганны Шаколы. У "жывым" выкананні мясцовых  кампазітараў Вольгі Лубчонак і Уладзіміра Бураня  гучалі песні на словы Таісіі Роліч.

Прыемным падарункам сталі беларускія найгрышы на баяне і гармоніку музыкантаў-прафісіяналаў Мікалая Федаравіча Савуліча і Уладзіміра Уладзіміравіча Бурэня.

Усе прысутныя вырашылі: далучыцца да святкавання Дня роднай мовы і 21 лдютага цалкам размаўляць па-беларуску, заўтра - размаўляць на “трасянцы”, а паслязаўтра, глядзіш, і будзеш пастаянна гаварыць на чыстай беларускай мове. )))

Пошук па сайту

Версия для слабовидящих
:

75let 2019

80 let vit

2018 03 26 00987

sm

kulturaby

pravoby2

glub rik

pravoby

nlbby1

vlib

vggazetaby

afgan

gogul

webland

uni

vit

 

Счетчик посещений

Сёння 26

Учора 171

За тыдзень 602

За месяц 2323

Усяго 39158

Перыяд:

2018-01-01 - 2020-02-28

Зарэгістравалася: 165