Дзень роднай мовы ў Глыбоцкай дзіцячай бібліятэцы

maxresdefault

 Сто гадоў шукай другой красы,

А тым больш, што свет зусім не вузкі,

Ды калі ты не бязродны сын,

Гавары са мной па-беларуску.

                                         Я. Янішчыц

У календары ёсць такое свята – Міжнародны дзень роднай мовы, які адзначаецца штогод 21 лютага. Гэта нагода для носьбітаў любой мовы яшчэ раз задумацца аб лёсе той, адзінай, якую завём матчынай, на якой думаем, на якой вымавілі першае слова.

У гэты дзень Глыбоцкая дзіцячая бібліятэка запрасіла сваіх чытачоў на цікавыя мерапрыемствы, каб яшчэ раз засяродзіць увагу нас,беларусаў, да роднага слова. Мерапрыемствы ў рамках акцыі “Размаўляем на роднай мове” падрыхтавала галоўны бібліятэкар Глыбоцкай дзіцячай бібліятэкі Трапук М. Г. SAM 2388

         Чытачам бібліятэкі была прапанавана цікавая кніжная выстава, якая адлюстроўвае  амаль усе аддценні роднага слова. У падраздзеле “Беларускі кнігазбор” дзеці змаглі пазнаёміцца з лепшымі творамі беларускай літатратуры – класікаў і сучасных аўтараў.  “Старонкі моўнай скарбонкі” распавядаюць пра значныя падзеі з гісторыі мовы. А колькі цікавага і загадкавага, а часам карыснага можна знайсці ў кнігах, змешчаных на паліцах выставы  “Жывая спадчына” і “Вясёлыя дзівосы”!SAM 2397

У рамках акцыі “Размаўляем на роднай мове” юныя чытачы і дарослыя змаглі прыняць удзел у гульні “Моўнае лато. Багата ты, родная мова”. Самая юная ўдзельніца мерапрыемства - вучаніца 3 класа СШ №3 Новік Ульяна, а самая старэйшая – бабуля Арэхава Рамана Храпавіцкая Фаіна Станіславаўна.SAM 2383SAM 2402

Цудоўна, амаль без памылак справіліся з заданнямі Зельдзіна Аляксандра і яе мама Таццяна Іванаўна.

  Актыўны ўдзел у акцыі прынялі супрацоўнікі аддзела бібліятэчнага маркетынгу ЦРБ.  Яны правільна адказвалі   на пытанні моўнай віктарыны “Не проста ў словы я гуляю – на роднай мове размаўляю”.SAM 2400

Для бацькоў юных чытачоў быў падрыхтаваны буклет “Дамашнія ўрокі роднай мовы”, які змяшчае парады, як зацікавіць дзіця, каб яму захацелася вывучаць родную мову.

Трапук М.Г., гал. бібліятэкар Глыбоцкай дзіцячай бібліятэкі

SAM 2403SAM 2

Пошук па сайту

Версия для слабовидящих

75let 2019

80 let vit

2018 03 26 00987

sm

kulturaby

pravoby2

glub rik

dps 2020

nlbby1

vlib

vggazetaby

afgan

gogul

webland

uni

vit

 

Счетчик посещений

Сёння 20

Учора 20

За тыдзень 210

За месяц 656

Усяго 47271

Перыяд:

2018-01-01 - 2020-09-20

Зарэгістравалася: 186