:

Ведай нашых. Ніна Курылёнак (Хаванская)  

Приглашаем на презентацию книги!…

Ведай нашых. Вікенцій Дрозд 

Герой Первой мировой Викентий Дрозд и его роль в жизни Язэпа Дроздовича. Репортаж из Глубокого…

Запрашаем на сустрэчу з пісьменнікам Францам Сіўко 

Глыбоцкая раённая бібліятэка прапануе сваім чытачам - сустрэчу з беларускім пісьменнікам Францам Сіў…

Агульнанацыянальная дыктоўка ў Глыбоцкай ЦРБ

imag 01 e21 лютага – Міжнародны дзень роднай мовы. Беларуская мова прайшла доўгі гістарычны шлях, на якім былі як часы росквіту, так і часы заняпаду. Былі нават такія перыяды, калі яна ледзь не знікла. Нашы бацькі, дзяды і прадзеды нямала зрабілі, каб беларуская мова была прызнаная як роўная сярод іншых моў свету.

        

         image 5Будзь жа разам з тымі, хто думае пра яе будучыню. Размаўляй па-беларуску, бо заўтра наша мова табе, тваім дзецям і ўнукам стане неабходнай. І не саромейся недасканалай гаворкі. Мова – жывая існасць, якая жыве там, дзе ёсць людское жаданне. Ведай: учора ты яшчэ не гаварыў па-беларуску, сёння размаўляеш на «трасянцы», а заўтра будзеш гаварыць на чыстай літаратурнай мове. А дзеля пачатку дастаткова зусім мала – проста паспрабаваць адзіны дзень у год, напрыклад, 21 лютага, з калегамі, сябрамі, роднымі, размаўляць па-беларуску.

         Супрацоўнікі Глыбоцкай цэнтральная раённай бібліятэкі вырашылі адзначыць Дзень роднай мовы, далучыўшыся да напісання Агульнанацыянальнай дыктоўкі, якую Беларусь піша ўжо ў 11-ы раз.

         image 3Сёлета дыктоўку вырашана было прысвяціць 80-годдзю з дня заснавання Віцебскай вобласці.

         Прыемна, што напісаць дыктоўку пажадалі глыбачане самых розных прафесій і ўзросту.

        

 

 

А зараз прапануем вашай увазе тэкст ХІ-й Агульнанацыянальнай дыктоўкі па беларускай мове:

Свой край

         imageУ кожнага чалавека, які меў шчасце нарадзіцца на нашай зялёнай зямлі, абавязкова ёсць свой ласкавы і непаўторны край, які ў шырокім паняцці Радзімы звычайна займае звыклае месца. Такі край — гэта заўсёды твой цэлы свет. I як вырастае ён у тваёй душы, як шырыцца і запаланяе цябе ўсяго высакароднай гордасцю, светлай радасцю ўжо толькі адным напамінкам пра сябе, выпадковаю згадкаю пра знаёмыя з дзяцінства мясціны.

         Ёсць такі край і ў мяне.

         Там намнога даўжэй спеюць зеленкаватыя памідоры, прывязаныя да пруткоў. А круглабокія гарбузы, перавернутыя незагарэлымі бакамі да ўжо пахаладалага восеньскага сонца, ляжаць у агародах амаль да самых замаразкаў.

         image 1Затое намнога раней убельваюцца знаёмыя мне палі і пожні раннімі зазімкамі. Зіма, якая прыходзіць у маю вобласць раней, чым куды, багацейшая на снег і больш сярдзітая сваімі маразамі. I не дзіва! Бо мой край раскінуўся на самых паўночных схілах Беларусі.

Гэты край — узгоркавая, азёрная, ільняная Віцебшчына.

(145 слоў)        Паводле Я. Сіпакова.

 Вынікі:

Д01-9

Д02- 3

Д03- 8

Д04- 3

Д05- 6

Д06- 7

Д07- 4

Д08- 6

Д09- 6

Д10- 6

Д11- 8

Д12- 3

Д13- 7

Д14- 8

Д15- 6

Д16- 5

Д17- 7

Д18- 7

Д19- 5

Д20- 7

Д21- 10

Тэксты сваіх работ удзельнікі могуць атрымаць у чытальнай зале бібліятэкі.

 

Багдановіч К.М., заг. аддзела абслугоўвання Глыбоцкай ЦРБ

21 лютага 2018 г.

Пошук па сайту

Версия для слабовидящих
:

75let 2019

80 let vit

2018 03 26 00987

sm

kulturaby

pravoby2

glub rik

pravoby

nlbby1

vlib

vggazetaby

afgan

gogul

webland

uni

vit

 

Счетчик посещений

Сёння 52

Учора 109

За тыдзень 161

За месяц 1074

Усяго 37909

Перыяд:

2018-01-01 - 2020-02-18

Зарэгістравалася: 163