:

Восеньскі паэтычны лістапад у Глыбоцкай дзіцячай бібліятэцы

SAM 2217 01

 З 20 лістапада восеньскі вершаваны лістапад закружыў у Глыбоцкай дзіцячай бібліятэцы.

Вялікаму беларускаму паэту-песняру Якубу Коласу спаўняецца 135 год. Гэтай падзеі прысвечана акцыя “Чытаем вершы дзядзькі Якуба”, у якой прымаюць удзел нашы чытачы – вучні школ горада. 

SAM 2217Бібліятэкар старэйшага абанемента М.Г.Трапук аформіла стэнд пад назвай “Паэтычны лістапад”, які змяшчае фотаздымкі з жыцця і творчасці знакамітага паэта.

Дзеці выбіраюць коласаўскі верш, надрукаваны на сімвалічным восеньскім лісточку, чытаюць яго ўголас і размяшчаюць на стэндзе. Паступова атрымоўваецца сапраўдны паэтычны лістапад.

Бібліятэкары ўдзячны чытачам, якія з ахвотай і задавальненнем прынялі ўдзел у гэтым сімвалічным мерапрыемстве - Муляронак Юліі, Каралю Антону, Морхату Артуру, Гражэўскай Аксане, Лук’янёнку Уладыславу і іншым, і ўпэўнены, што вершаваны лістапад на гэтым тыдні не спыніцца. Паэтычная спадчына Якуба Коласа настолькі багатая, што яе хопіць да канца месяца.

 

SAM 2205SAM 2206SAM 2209SAM 2211SAM 2212SAM 55552211

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

:

god nauki

Счетчик посещений

Сегодня 3644
Вчера4505
На этой неделе 27290
На прошлой неделе 10087
Этот месяц 37377
За все время 37377
Ваш IP: 54.90.159.192
Сегодня: 2017-12-15
Пользователей на сайте: 0
Гостей на сайте: 52

sm

kulturaby

pravoby2

glub rik

pravoby

nlbby1

vlib

vggazetaby

afgan