:

Літаратурна-музычная імпрэза “На кожнай сцяжынцы іх песня і голас…” у Ломашаўскай бібліятэцы

011 01

Мы з імі выходзілі заўжды ў дарогу,

А як акрыляла нас іхняе слова,

Што сказана простаю матчынай мовай!

Мы з імі адолелі буры і хвалі.

Купала і Колас, вы нас гадавалі!

Вы звалі на волю з цямноты, з прымусу,

Каб горда насілі імя беларуса... П. Броўка.

У кожнага народа ёсць паэты, веліч і значэнне якіх узрастаюць ад паклення да пакалення. У нас, беларусаў, гэта Янка Купала і Якуб Колас!

І таму 10 лістапада 2017 года ў Ломашаўскай сельскай бібліятэцы прайшла літаратурна-музычная імпрэза “На кожнай сцяжынцы іх песня і голас…”, прысвечаная 135-годдзю з дня нараджэння гэтых вялікіх майстроў паэтычнага слова.

На мерапрыемства былі запрошаны вучні 8-9 класаў разам з класным кіраўнікомВеранікай Вітальеўнай Яшынай, якая і дапамагла ў правядзенні сустрэчы.

011Падчас імрэзы прысутныя пазнаёміліся з пуцявінамі жыцця і творчасцю вылікіх сыноў Беларусі – Я. Купалы і Я. Коласа, праглядзелі відэаролікі пра родныя мясціны пісьменнікаў і буктрэйлер, прысвечаны знакамітай камедыі Я. Купалы “Паўлінкі”. Каб ствараць цёплую, душэўную атмасферу амаль усе прысутныя чыталі радкі з вершаў юбіляраў і слухалі песні на іх словы.

Акрамя таго, удзельнікам літаратурна-музычнай імпрэзы была прадстаўлена магчымасць не толькі адпачыць, але і праявіць свае веды і эрудыцыю, адказваючы на пытанні пра жыццёвы і творчы шлях Янкі Купалы і Якуба Коласа.

На прыканцы сустрэчы бібліятэкар пазнаёміла прысутных з кніжнай выставай “Таленту нязгасны свет”, якая дзейнічае ў бібліятэцы на працягу года.

011 1011 2011 3Імкліва бягуць гады… Але колькі б часу не  прайшло, заўсёды будуць жыць у памяці народа Я. Купала і Я. Колас – выдатныя пісьменнікі, без якіх немагчыма ўявіць беларускую літаратуру.

:

god nauki

Счетчик посещений

Сегодня 201
Вчера4667
На этой неделе 14713
На прошлой неделе 33499
Этот месяц 98913
Прошлый месяц 30044
За все время 128957
Ваш IP: 54.198.108.19
Сегодня: 2017-11-22
Пользователей на сайте: 0
Гостей на сайте: 95

sm

kulturaby

pravoby2

glub rik

pravoby

nlbby1

vlib

vggazetaby

afgan