ГІСТОРЫЯ ПЯТРОЎШЧЫНСКАЙ СЕЛЬСКАЙ БІБЛІЯТЭКІ

Petrovshchinskaya biblioteka

“У 1944 годзе ўсе сялянскія гаспадаркі в.Пятроўшчына Узрэцкага сельскага Савета ўступілі ў калгас імя Молатава, які арганізаваны ў 1944 годзе”. З даведкі Глыбокага РК КП(б)Б у Полацкі абком КП(б)Б “Об арганізацыі калгаса па Глыбоцкаму раёну” ад 06 верасня 1948 г.

// Послевоенное развитие Глубокского района: 1944–1950 гг.: документы и материалы / сост. Н.А.Боровик [и др.].– Минск: Медисонт, 2010.– 424 с. [4] л. ил.– С.243

Мяркуючы па дакументах, у 1957 годзе Пятроўшчынская бібліятэка мела статус калгаснай. Дакументы ўзгадваюць, што ў 1958 годзе яе фонд налічваў каля 4 тыс. экз., было 146 чытачоў. Пры бібліятэцы парацавалі 2 бібліятэкі-перасоўкі.

Да 70-х гадоў ХХ ст. вёска Пятроўшчына складалася з некалькіх хат, размешчаных уздоўж возера Пятроўшчынскае. Падчас узбуйнення калгаса "Перамога" пачалося актыўнае перасяленне жыхароў навакольных вёсак у Пятроўшчыну. Людзі альбо перавозілі свае хаты,  альбо будаваліся на новай вуліцы Садовай.

Zdanie selsovetaМенавіта тады ў вёсцы з’явілася дзяржаўная бібліятэка.  Месцілася яна ў розных будынках – у калгаснай бухгалтэрыі, разам з сельскім саветам, у доме культуры. Першым бібліятэкарам, па ўзгадках доўгажыхароў, была “маладая і пекная дзяўчына”... А імя і прозвішча ніхто ўзгадаць не змог.

У 1977 годзе Пятроўшчынская бібліятэка ўвайшла ў цэнтралізаваную бібліятэчную сістэму як філіял № 5. На момант стварэння цэнтралізаванай бібліятэчнай сістэмы Пятроўшчынская бібліятэка мела: 

  • Кніжны фонд –  6671
  • Паступленняў за 1976 г. – 1158, выбыла 887
  • Чытачоў  –  310 у т.л. дзяцей  – 70
  • Кнігавыдача складала 5708, у т.л. дзіцячай літаратуры – 1907
  • Чытальнасць  – 18
  • Абарачальнасць – 0,9
  • Наведвальнасць – 12.  У бібліятэцы быў алфавітны каталог, сістэматычнага каталога не было.

70-я гады былі часам, калі бібліятэкары мяняліся часта, не адапрацаваўшы часам і аднаго года.

Petkevich OljgaSctniclavovhaУ 1983 г. бібліятэкарам была Вольга Станіславаўна Пяткевіч, якая пасля заканчэння Магілёўскага бібліятэчнага тэхнікума была накіравана ў Глыбоцкі раён. В.С. Пяткевіч узгадвае, што ў гэты час у калагасе “Перамога” была моцная і актыўная камсамольская арганізацыя. Культуру актыўна падтрымлівала тагачасны старшыня калгаса "Перамога" Дзягель А. У маі 1985 г. В. Пяткевіч фонд Пятроўшчынскай бібліятэкі передалаВячаславу Францавічу Дырко.Потым год ў бібліятэцы працавала Вераб'ёва Таццяна.

 

 

 

 

Katovich Balentina VikentjevnaKatovich Balentina Vikentjevna s chitatelyamiЗ верасня 1987 па  жнівень 1988 гг.. у Пятроўшчынскай бібліятэцы працавала Катовіч (Кайранец) Валянціна Вікенцьеўна. У зону абслугоўвання бібліятэкі ўваходзіла 6 вёсак - Бычкова, Грыцы, Гараўляне, Майсюціна, Кухарава, Пятроўшчына, у якіх пражывала 402 жыхары; з іх 34 - дзеці. Бібліятэка тады месцілася ў невялікім пакоі Дома культуры.Працавала тады бібліятэка з 11 раніцы да 22 вечара з  вялікім перапрынкам на абед. З успамінаў Валянціны Катовіч: "Працаваць было лёгка і весела. У Доме культуры працавалі маладыя дзяўчаты Міхеенкава Марына і Маціеўская Галя. Разам ладзілі розныя вечарыны, агеньчыкі,наведвалі фермы і адаленыя вёскі.Я пасябравала з  вясковымі дзецьмі, якія  актыўна наведвалі бібліятэку. Дзеці дапамагалі падшываць газеты ( у тыя часы была добрая падпіска), рамантаваць кнігі.Іншы раз прыходзілі  проста пагаварыць.Паступленні новых кніг былі штомесячныя і аб'ёмныя.Часта даводзілася ў калгасе прасіць транспарт, каб прывесці кнігі з раёна, бо аднаму на аўтобусе гэта было не падсілу."

image 1У жніўні 1988 года  пасля заканчэння Магілёўскага бібліятэчнага тэхнікума ў калгас вярнуліся дзве маладыя дзяўчыны -Бука(Сідарава) Валянціна Іванаўна  і Голуб Святлана Васільеўна. Дзяўчаты былі калгаснымі стыпендыятамі, таму Валянціна прыняла Пятроўшчынскую бібліятэку, а для Святланы ў памяшканні канторы адкрылі калгасную чытальную залу.Сідарава Валянціна ў хуткім часе выйшла замуж і пайшла ў дэкрэтны адпачынак,а яе месцы стала прпцаваць Голуб Святлана.У 1994 годзе Бука В.І .пераехала ў Шаркаўшчыну і стала працаваць ў школьнай бібліятэцы.Да 1997 года бібліятэкарам Пятроўшчынскай бібліятэкі была Голуб Святлана, якая выйшла замуж і выехала ў Жодзіна.

Pushkova Alla Vaclavovna

У 1997 годзе на пасаду бібліятэкара прыйшла спецыяліст - Пушкова Алла Вацлаваўна.  Менавіта яна ў 1999 г.з невялічкага пакою перамясціла бібліятэку ў памяшканне былога магазіна ў гэтым жа  будынаку СДК. 

Petrovzjchinskij Dom kultury 2 

 

Доўгі час  вяскоўцы  праводзілі вольны час ў гэтых 2-х пакоях. У гэты час адбылося закрыццё Узрэцкай сельскай бібліятэкі, фонд якой быў перададзены Пятроўшчынскай бібліятэцы, частка спісана. Адпаведна і абслугоўванне чытачоў ускладалася на работніка Пятроўшчынскай бібліятэкі і зона абслугоўвання  павялічылася да 13 вёсак. Жыхароў было 651 чалавек, з іх 480 - 490 чытачоў, у т.л. 77 - дзіцячы чытач (2000 г.). 

Petrovshchinskaya biblioteka Chitateli1Petrovshchinskaya biblioteka Chitateli2Petrovshchinskaya biblioteka Chitateli3

 

Petrovshchinskaya biblioteka Meropriyatie 2

 Сумесна з работнікамі СДК бібліятэкар праводзіла святы вёсак, мітынгі і патрыятычныя гадзіны да Дня Перамогі, дабрачынныя акцыі “Дарога да ветэранаў”, экалагічныя акцыі, вечары-віншаванні пажылых людзей, да Дня маці, святочныя "агеньчыкі". 

Пушкова А.В. прымала непасрэдны ўдзел у правядзенні рэгіянальнага свята “Дзядок”. Дзякуючы намаганням А.В.Пушковай, на фэсце пастаянна прадстаўлялася фотавыстава “Мой панадворак”, праводзіліся майстар-класы народных рамёстваў, выставы сямейнай творчасці “Рукам -  работа, сэрцу - радасць”. Пры бібліятэцы доўгі час працаваў дзіцячы рознабаковы клуб “Чытай-ка”, дзе праводзіліся дні аўтарскай казкі, гадзіны цікавай кнігі, прэм’еры новых кніг, падарожжы па дзіцячых часопісах.

Petrovshchinskaya biblioteka Meropriyatie 5Prazdnik d. GorovlyanePrazdnik d. Majcyutino

Ekologocheskaya akciya

 

 

 

 

 

 

 Бібліятэка цесна працавала з установамі Узрэцкага сельсавета – сельскім Саветам, праўленнем гаспадаркі “Перамога” (аб'яднана з гаспадаркай "17 верасня"),Узрэцкай сярэдняй школай (зачынена ў 2017 г.) , Узрэцкім лясніцтвам. Бібліятэкар рэгулярна наведвала аддаленыя вёскі – Бычкова, Майсюціна (вёскі зніклі). 

 

 

 

 

 

Petrovshchinskaya biblioteka Meropriyatie 4

Petrovshchinskaya biblioteka Meropriyatie

 У 2014 годзе быў зачынены Пятроўшчынскі Дом культуры і трымаць адну бібліятэку ў вялікім будынку было не мэтазгодна. Па прапанове старшыні сельскага Савета Дашкевіча П.Э. бібліятэка перамясцілася ў будынак сельсавета. Умовы сталі больш сціплыя (памяшканне стала  18 м2, супраць былых 50).

 На пачатак 2017 года насельніцтва зоны абслугоўвання складае 395... чал. Фонд бібліятэкі налічвае 5 600 экз. літаратуры, карыстальнікамі бібліятэкі з'яўляюцца 240 вяскоўцаў. З іх дзяцей – 29.

Аднак, не гледзячы на шматлікія перамены, Алла Вацлаваўна імкнецца  к таму, каб адзіная культурная ўстанова аб'ядноўвала аднавяскоўцаў. Для работнікаў жывёлагадоўчых ферм “Пятроўшчына”, “Узрэчча” праводзіць прэзентацыі новай літаратуры, прэсс-агляды, віншаванні юбіляраў. Бібліятэка застаецца месцам сустрэчы вяскоўцаў, цэнтрам сацыяльнага і культурнага жыцця вёскі.

Пошук па сайту

Версия для слабовидящих

75let 2019

80 let vit

2018 03 26 00987

sm

kulturaby

pravoby2

glub rik

dps 2020

nlbby1

vlib

vggazetaby

afgan

gogul

webland

uni

vit

 

Счетчик посещений

Сёння 31

Учора 36

За тыдзень 184

За месяц 854

Усяго 47469

Перыяд:

2018-01-01 - 2020-09-25

Зарэгістравалася: 186