Гісторыя Каралевіцкай сельскай бібліятэкі

112212

 Бібліятэка ў в. Каралевічы пачала працаваць у пачатку 50-х гадоў. У часы Вялікай Айчыннай вайны палова вёскі была спалена, таму свабоднай хаты пад культустанову не было. Яе размясцілі ў невялічкай хаце Капшуль Ганны. Хата стаяла амаль пасярод вёскі, насупраць школы. Адзін пакой займала бібліятэка, другі – гаспадары. Бібліятэкарам працавала Калека Зоя, якую накіраваў Пліскі аддзел культуры. Але яна доўга тут не затрымалася, за наведванне мясцовай царквы была зволена з работы.

 

Redjko Evgeniya Nikolaevna sleva На яе месца ў 1955 г. прыйшла працаваць маладая, сімпатычная і адукаваная дзяўчына Паварэнь (у далейшым Рэдзько) Яўгенія Мікалаеўна, якая мела пачатковую бібліятэчную адукацыю – чатырохмесячныя курсы Маладзечанскай абласной бібліятэкі. У тым жа годзе яна паступіла ў Мінскі бібліятэчны тэхнікум на завочнае аддзяленне. У той час Яўгенія Мікалаеўна была адзіным бібліятэкарам са спецыяльнай адукацыяй у Пліскім раёне.

 Каралевіцкая бібліятэка займала невялічкі пакой, які не заўсёды мог змясціць ўсіх жадаючых. Асабліва любіла тут збірацца моладзь. Чыталі кніжкі, газеты, часопісы, якіх налічвалася не больш сотні. Абмяркоўвалі апошнія палітычныя звесткі, слухаючы адзіны на ўсю акругу радыёпрыёмнік “Радзіма”. Сабраўшыся разам, любілі вяскоўцы паслухаць і сталічныя тэатральныя пастаноўкі, канцэрты. Бібліятэка была адзінай культурнай установай не толькі в. Каралевічы, але і суседніх.

Molodesh d. Korolevichi 50 e gg. XX stУ той час клубаў яшчэ не было, таму мастацкую самадзейнасць арганізоўвала бібліятэкар. Выступалі ў калідоры школы, рабілі сцэну – адгароджвалі занавескамі пэўны куток, размяшчалі лаўкі. Ставілі розныя п’есы, асабліва запомнілася ўсім п’еса “Баранчук праснуўся”, дзе крытыкавалася п’янства. Кіраваў драматычным гуртком былы артыст з Мінска, які на той час працаваў фізруком у мясцовай школе. Хор вяла настаўніца матэматыкі Мураўская Валянціна Іванаўна, удзельнічалі ў ім усе настаўнікі школы і мясцовая моладзь. З выступленнямі хадзілі ў суседнія вёскі, ездзілі і ў раённыя цэнтры – Падсвілле і Глыбокае.

 Дырэктарам школы працаваў малады настаўнік гісторыі Сауліч Антон Рыгоравіч, які ва ўсім падтрымліваў маладую бібліятэкаршу і чым мог дапамагаў ёй. А яна дапамагала яму – сумесна афармлялі чырвоныя куткі, выпускалі лістоўкі, сценгазеты, рыхтавалі да розных выступленняў.

 У пачатку 70-х гадоў калгас “Расія” пабудаваў каля лесу новы будынак, у якім размясціліся кантора калгаса, клуб і бібліятэка, якая атрымала невялічкі пакойчык з адным акном, печкай і стэлажамі да самай столі, праз якія можна было чуць праціснуцца. Кніжный фонд складаў не больш тысячы экзэмпляраў, чытачоў налічвалася каля 400. Чыталі не толькі жыхары мясцовай вёскі, але і з суседніх – Каралева, Ніўя, Слабады, Пузыроў, Шабаноў. Паступалі перыядычныя выданні. Асабліва вяскоўцы любілі чытаць газеты “Правду” і “Известие”, часопісы “Огонёк”, “Работніца і сялянка”, “Крокодил”, “Юность”, “Смена” і інш.

 З адкрыццём новага будынка, у вяскоўцаў з’явілася магчымасць масава збірацца разам, а ў бібліятэкара Яўгеніі Мікалаеўны – больш актыўна арганізаваць масавую самадзейнасць. Пад яе кіраўніцтвам праводзіліся тэматычныя канцэрты, розныя дзяржаўныя святы, ставіліся п’есы, абмяркоўваліся кнігі, чыталіся лекцыі.Актыўны ўдзел амаль ва ўсіх выступленнях прымалімясцовыя музыканты. Рэдзько Фёдар Лявонцьевіч іграў на балалайцы, Рудак Макар Фадзеевіч – на скрыпцы, Шыпко Пётр Васільевіч – на гармоніку. Прыходзілі музыканты і з в. Пузыры. Прагодскі іграў на скрыпцы, Самуйла Генрых - на цымбалах. Музыкі неаднаразова выступалі на Глыбоцкай сцэне.

 За актыўнасць, стараннасць у рабоце Яўгенію Мікалаеўну ў 1958 годзе прынялі ў члены Камуністычнай партыі Савецкага Саюза.

 Slyah peramogi 30.09.1965У Пліскім раёне Каралевіцкая бібліятэка заўсёды займала прызавыя месцы, а бібліятэкар неаднаразова выступала на раённых і абласных нарадах з вопытам работы. Яе вылучалі на раённую Дошку гонару, выбіралі народным засядацелем у судзе. Яўгенія Мікалаеўна выконвала паручэнні старшыні сельскага Савета. Выпускала мясцовую газету для калгаснікаў.

 Рэдзько Я.М. успамінае: “Бібліятэка ў той час знаходзілася на балансе Галубіцкага сельскага Савета. Штоквартальна выдзяляліся грошы на набыццё кніг і перыядычных выданняў. Кнігі закупляла, большай часткай, у Падсвільскім кніжным магазіне. Гэта была, у асноўным, мастацкая, дзіцячая і грамадска-палітычная літаратура. Карысталіся міжбібліятэчным абанементам, бо было шмат завочнікаў сярод настаўнікаў і працаўнікоў сельскай гаспадаркі. Атрымлівала кнігі нават з бібліятэк г. Масквы і Санк-Пецярбурга. Часта наведвала розныя нарады, сходы, якія праходзілі заўсёды пасля работы. Дамоў вярталася зацемна. Шмат афармляла баявых лісткоў, сценгазет, чырвоных куткоў. Была пазаштатным карэспандэнтам раённай газеты”.

У той час, калі не было яшчэ на вёсцы тэлевізараў ( першы тэлевізар у в. Каралевічы з’явіўся у 1968 годзе ў Рэдзько Фёдара Лявонцьевіча), вяскоўцы актыўна чыталі. Часам прыходзілі ў бібліятэку, часам бібліятэкар сама наведвала сваіх чытачоў. Любілі рускую і замежную класіку. Жанчыны зачытваліся творамі І. Тургенева, Л. Талстога, Гі дэ Мапасана, А Дюма. Актыўна абмяркоўвалі раманы Ж. Санд “Кансуэлла”, І.Мележа “Людзі на балоце”, новыя творы І.Шамякіна. Сярод актыўных чытачак былі – Рэдзько Вольга Фёдараўна, Капылова Надзея Аляксандраўна, Рэдзько Лідзія Міхайлаўна. Мужчыны больш чыталі пра вайну, перыядычныя выданні. Найбольш актыўнымі былі – Грумандзь Міхаіл Пятровіч (найбольш цікавіўся сельскагаспадарчай і тэхнічнай літаратурай), Леднік Міхаіл Васільевіч ( зачытваўся літаратурнымі часопісамі).

 У 1968 годзе клуб стаў самастойнай установай. Старшыня Галубіцкага сельскага Савета Капшуль Любоў Васільеўна на пасаду загадчыка Каралевіцкага клуба прыняла Гужонак Тамару Васільеўну, а Рэдзько Яўгенія Мікалаеўна пачала займацца толькі бібліятэчнай справай.

 Redjko Evgeniya Nikolaevna 2 У 1970 г. у пачатку вёскі быў пабудаваны новы больш прасторны будынак клуба з вялікай глядзельнай залай і паравым ацяпленнем. Тут жа размясціліся пошта, кантора калгаса. Бібліятэка атрымала памяшканне больш 20 кв. м. У бібліятэкара з’явілася магчымасць свабодна расставіць стэлажы, аформіць стэнды і кніжныя выставы.  У гэтым жа годзе Яўгенія Мікалаеўна пайшла ў дэкрэтны адпачынак, а на яе месцы год адпрацавала маладая дзяўчына – Бурэнь Ала, якая не мела бібліятэчнай адукацыі.

 У канцы 1977 года ў раёне прайшла цэнтралізацыя, якая аб’яднала ўсе масавыя бібліятэкі ў адзіную сістэму. Каралевіцкая бібліятэка стала філіялам № 56 Глыбоцкай цэнтралізаванай бібліятэчнай сістэмы. Гэта значыць, што кнігі пачалі паступаць з цэнтральнай раённай бібліятэкі, прайшоўцы спецыяльную апрацоўку. Установа атрымала новую мэблю: стэлажы, сталы, крэслы і набыла больш прывабны від.

 Больш дзесяці год Яўгенія Мікалаеўна працавала на дзве бібліятэкі – Каралевіцкую і Амбросавіцкую. Каралевіцкая бібліятэка доўгі час была адна з лепшых у Глыбоцкім раёне.

Павышаць роль бібліятэк

...Добрым прыкладам служаць Узрэцкая, Каралевіцкая, Псуеўская, Абрубская, Карабоўская бібліятэкі. Яны сваю работу будуюць рознабакова і цікава, заўсёды ў пошуках новых форм, трымаюць жывую сувязь з партыйнымі, камсамольскімі арганізацыямі, чытальніцкім актывам. Багатая наглядная агітацыя, цікавыя тэматычныя вечары, канферэнцыі чытачоў, гутаркі аб кнігах, кніжныя выстаўкі – усё гэта прыцягвае да іх людзей, духоўна ўзбагачае...

  Е.Тарасенка, загадчыца раённай бібліятэкі. “Шлях перамогі” 25 чэрвеня 1974 г.

Зона абслугоўвання была не вельмі вялікая, усяго 7 населеных пунктаў, у аддаленых вёсках працавалі перасоўкі. Напрыклад, у в. Пузыры працавала перасоўшчыкам былая настаўніца Баран Галіна Васільеўна, якая сама вельмі любіла чытаць і жадала, каб аднавяскоўцы не гублялі цікавасць да кнігі. Паслугамі бібліятэкі карысталася больш за 400 чытачоў. Самым актыўным аматарам кнігі, якія амаль перачыталі увесь фонд бібліятэкі, бібліятэкар дастаўляла літаратуру з ЦРБ.

 Актыўна чыталі не толькі беларускую і рускую класіку, сучасную літаратуру. Зачытваліся часопісамі “Роман-газета”, “Наука и жизнь”, “Вокруг света” і інш.

 Яўгенія Мікалаеўна цесна супрацоўнічала з клубнымі работнікамі, настаўнікамі мясцовай васьмігадовай школы, старшынямі партыйнай і прафсаюзнай арганізацый калгасаў “Расія”, ім. Свярдлова. Яна была частым госцем у школе. Для дзяцей праводзіла рознатэматычныя мерапрыемствы: гутаркі, агляды, ранішнікі, літаратурныя вечары і чытацкія канферэнцыі. Пра работу Каралевіцкай сельскай бібліятэкі часта расказвалася на старонках мясцовай газеты.

 У 90-х гадах у памяшканні клуба была праведзена невялікая рэканструкцыя. Былі абарудаваны пакоі для бытавога абслугоўвання, наведвання медработнікаў. Бібліятэка перайшла ў іншы, больш светлы пакой. Бібліятэкар, маючы талент мастака, афармляла кніжныя выставы на грамадска-палітычныя тэмы ( “Решения партии и правительства – в жизнь», «Изучаем материалы…съезда КПСС»), навінак сельскагаспадарчай літаратуры, літаратурныя календары. Акрамя гэтага, прапагандавала атэістычную літаратуру, тэхнічную, гістарычную, медыцынскую. Дзейнічаў цікавы дзіцячы куток. Разам з клубнымі работнікамі, настаўнікамі праводзіла мерапрыемствы да дзяржаўных свят.

 Складаліся вялікія гадавыя планы работы, бо на кожны раздзел літаратуры трэба было запланаваць не толькі наглядныя формы, але і масавыя мерапрыемствы, улічваючы розныя катэгорыі чытачоў. Не меньшымі былі і справаздачы.

 За 38 гадоў працы ў бібліятэцы Рэдзько Я.М. вырасціла не адно пакаленне чытачоў, дапамагла атрымаць сярэдне-спецыяльную і вышэйшую адукацыю некалькі дзесяткам яе наведвальнікаў.

 РэдзькоЯ. М. неаднаразова ўзнагароджвалася ганаровымі граматамі аддзела культуры Глыбоцкага райвыканкама, Віцебскага ўпраўлення культуры і абласной бібліятэкі. Мае медалі “Да 100-годдзя з Дня нараджэння У.І. Леніна”, “Ветэран працы”, Ганаровую грамату ад Міністэрства культуры СССР, падпісаную самой К.А. Фурцавай і знак “За отличную работу”.

Redjko Evgeniya Nikolaevna 3Redjko Evgeniya Nikolaevna 4

 

 

 

 

 

 

 Рэдзько Я.М. прымала актыўны ўдзел у грамадскім жыцці гаспадаркі, ўдзельнічала ў выбарчых кампаніях, не раз з’яўлялася дэпутатам Галубіцкага сельскага Савета.

 Kolyago Oksana IosifovnaАмаль тры гады яна адпрацавала на пенсіі, а затым пайшла на заслужаны адпачынак, уступіўшы месца маладому спецыялісту – Каляга Аксане Іосіфаўне, якая з 1 жніўня 1993 года прыступіла да сваіх абавязкаў. Маладая баявая дзяўчына хутка знайшла агульную мову з дзяцьмі, моладдзю, прыцягнуўшы іх да ўдзелу ў мерапрыемствах. Загадам аддзела культуры Глыбоцкага райвыканкама ад 3 сакавіка 1997 г. № 16 Каралевіцкі клуб і бібліятэка былі рэарганізаваны ў клуб-бібліятэку. Каляга А.І пераведзена на пасаду загадчыка. У 1997 г. яна пайшла ў дэкрэтны адпачынак. На яе месцы пэўны час працавалі Кравец Тамара Пятроўна, мясцовыя настаўніцы Баран Лілія Аляксандраўна і Януш Іна Леанідаўна.

У лістападзе 2002 г. клуб-бібліятэку закрылі, Калягу Аксану Іосіфаўну перавялі бібліятэкарам ў Кішоўскую сельскую бібліятэку. Частку фонда спісалі, частку перадалі Галубіцкай бібліятэцы і ў рэзервовы фонд ЦРБ. Доўгі час будынак не выкарыстоўваўся. У пачатку 21 ст. яго перабудавалі ў Паляўнічы дом, дзе цяпер адпачываюць не толькі беларусы, але і замежныя госці.

     

 

Пошук па сайту

Версия для слабовидящих

75let 2019

80 let vit

2018 03 26 00987

sm

kulturaby

pravoby2

glub rik

dps 2020

nlbby1

vlib

vggazetaby

afgan

gogul

webland

uni

vit

 

Счетчик посещений

Сёння 3

Учора 22

За тыдзень 111

За месяц 155

Усяго 45808

Перыяд:

2018-01-01 - 2020-08-07

Зарэгістравалася: 182