ГІСТОРЫЯ УЗРЭЦКАЙ СЕЛЬСКАЙ БІБЛІЯТЭКІ

Uzrechskaya biblioteka 1964 22 g

Гісторыя Узрэцкай сельскай бібліятэкі пачалася ў 1949 годзе. Бібліятэцы быў выдзелены пакой 12 м. кв. у будынку сельскага савета. Першым бібліятэкарам была Пугаўка Серафіма ІванаўнаУ першы год бібліятэка налічвала крыху болей за 100 экз. кніжнага фонду. Чытачамі былі 17 вяскоўцаў.”  (Па ўспамінах былога старшыні Узрэцкага сельскага савета Сайкоўскага Юльяна Іванавіча).

Работа бібліятэкі кантралявалася вышэйстаячымі органамі і часам  мела шмат нараканняў, як з боку мясцовых жыхароў, так і кіраўніцтва.

"Узрэцкая сельская бібліятэка

“Ва Узрэцкім сельсавеце хата-чытальня размешчана ў дрэнным памяшканні, але ў ёй ні газет, ні лозунгаў няма. Таму і не дзіўна, што ў ёй ніколі ніхто не бывае з сялян. “Зрабіць хаты-чытальні культурным цэнтрам на сяле” з газеты “За свабоднае жыцё” 1946.- 22 ноября". // Культурно-просветительная работа на территории западного региона Витебщины (1944-1950): Документы и материалы.- Мн: Колорград, 2016.- С. 55"

Kuhto Galina Gerasinovna 11964 пюУ1960 годзе ў бібліятэку на працу прыйшла  Галіна Герасімаўна Кухта.

Нарадзілася Галіна Герасімаўна Кухта 30 лістапада 1935 г. у в. Грабло Залескага сельскага Савета. У 1953 г. закончыла Залескую СШ і адразу пайшла працаваць загадчыкам Кісарэўшчынскай хаты-чытальні калгаса “Перамога” Лучайскага сельскага Савета. Пасля аб’яднання калгасаў “Перамога” і “Новы шлях” была пераведзена ў Кухтаўскую бібліятэку.

У 1957 годзе выйшла замуж. У гэтым жа годзе прызначана начальнікам ваенна-уліковага стала пры Узрэцкім сельскім Савеце. Праработала Галіна Герасімаўна там тры гады, а ў чэрвені 1960 года была прынята на пасаду загадчыка Узрэцкай сельскай бібліятэкі. Там яна адпрацавала 33 гады. Галіна Герасімаўна не мела спецыяльнай бібліятэчнай адукацыі, але стараннасцю і адказнасцю дабівалася высокіх паказчыкаў у працы.

"Культурны адпачынакAntonina Doroshchenok Uzrechje 1964 g

“Весела і цікава праводзяць свой вольны ад работы час хлебаробы сельгасарцелі «Перамога». Да паслуг калгаснікаў — дабротны клуб, у якім часта чытаюцца лекцыі і даклады, тры разы ў тыдзень дэманструецца кіно.  Каля 300 калгаснікаў запоўніла памяшканне клуба ў прайшоўшую нядзелю. Настаўніца сямігадовай Узрэцкай школы Тамара Ракіцкая прачытала лекцыю аб кантрольных лічбах развіцця народнай гаспадаркі на прадстаячае сямігоддзе. Пасля лекцыі дэманстравалася кіно «Гары, мая звязда».

Мнагалюдна бывае па вечарах ў выхадныя дні ў калгаснай бібліятэцы.  Кніжны фонд яе налічвае 3.550 экземпляраў мастацкай, сельскагаспадарчай, палітычнай і іншай літаратуры. Актыўнымі наведвальнікамі бібліятэкі з’яўляюцца калгаснікі Міхаіл Грыц, Леаніда Канавальчык, Вера Арэхава, Віктар Грыц і другія. Паслугамі бібліятэкі карыстаюцца 210 чытачоў”.

С. ЛАБАТАЯ Культурны адпачынак // Сцяг камунізма.- 1958.- 2 лістапада

Актыўна прапагандавала Галіна Герасімаўна работыУ.І.Леніна, матэрыялы з’ездаў КПСС, творы Л.І.Брэжнева, новае і перадавое ў тэхналогіі сельскай гаспадаркі. Узрэцкая бібліятэка не раз прызнавалася адной з лепшых культустаноў раёна. За добрасумленные адносіны да працы Галіна Герасімаўна мае 10 грамат раённага аддзела культуры, 2 - абласнога ўпраўлення культуры, знакі “Пераможца сацыялістычнага спаборніцтва 1975 года”,  “Пераможца сацыялістычнага спаборніцтва 1978 года”,  “Ударнік дзевятай пяцігодкі”,  юбілейны медаль “За доблестный труд в озноменовании 100-летия со дня рождения В.И. Ленина".Uzrechskaya biblioteka Shlyah peramogi 1977. 20 verasnya

"Узрэцкая сельская бібліятэка

  Днём тут гаспадараць школьнікі. Першым з’явіўся вялікі кнігалюб Саша  Вычаў. Пакорпаўшыся на паліцах, ён  выбраў сабе стос  кніг аб юных умельцах  і з серыі “У свеце цікавага”. Пасля рабочага дня – гаспадарамі бібліятэкі сталі  калгаснікі, рабочыя, служачыя мясцовых устаноў. Свінарка Анна Канстанцінаўна  Бахір папрасіла, апрача мастацкай, літаратуру па спецыяльнасці. Загадчыца бібліятэкі Галіна Герасімаўна Кухта прапанавала ёй “Вучэбную кнігу свінаркі”. Анна Канстанцінаўна яшчэ і народны кантралёр. Знайшлася літаратура і па гэтай тэме.

Sovet Uzrechsoj biblioteki Kuhto G.G. Bycheva E.D. Gric L.K Панядзелак - не характэрны дзень для бібліятэкі. Наведвальнікаў  было не больш 20. Выдадзена ім звыш 40 кніг. Напярэдадні, у нядзелю, бібліятэку наведала да 100 чалавек.

    У бягучай пяцігодцы ўсе прыклубныя бібліятэкі пераўтвораны ў сельскія.  І цяпер у раёне 61 сельская бібліятэка, раённая, дзве дзіцячыя, Падсвільская занальная.

Кніжны фонд іх складае 483 099 тамоў. Паслугамі бібліятэк карыстаецца 36 779  чытачоў.

“Шлях перамогі” 7 снежня  1974 г.

Uzrechskaya biblioteka 3 1964 gUzrechskaya biblioteka 1964 gUzrechskaya biblioteka Roman Yanyshevskij i G.Kuhto1964 g Uzrechskaya biblioteka 2 1964 g

 

 

 

 

 

На момант цэнтралізацыі бібліятэчнай сістэмы (01.01.1977)Узрэцкая  бібліятэка мела: 

  • Кніжны фонд –  12138 экз.
  • Паступленняў за 1976 г. – 1121 экз., выбыла 462 экз.
  • Чытачоў  –  430, у т.л. дзяцей  – 91
  • Кнігавыдача складала 7749  экз., у т.л. дзіцячай літаратуры – 2880 экз.
  • Чытальнасць  – 18
  • Абарачальнасць – 0,7
  • Наведвальнасць – 10.  У бібліятэцы быў алфавітны каталог, сістэматычнага каталога не было.    

У зону абслугоўвання ўваходзіла 7 вёсак: Узрэчча, Двор Узрэчча, Раманчукі, Рацькі, Рудніца, Патупы, Нарушова. На пачатак 1988 года ў зоне абслугоўвання пражывала 397 чалавек, з іх 16 дзяцей.

Узрэцкая сельская бібліятэка – адна з нямногіх устаноў раёна, у якой на працягу доўгага часу працаваў адзін работнік. У 1993 годзе Галіна Герасімаўна пайшла на заслужаны адпачынак, адпрацаваўшы яшчэ  3 гады на пенсіі.  

Kuhto Galina Gerasinovna

Kuhto Galina Adamovna s semjejЗараз Галіна Герасімаўна жыве ў вёсцы Узрэчча. Вырасціла дваіх дзяцей, мае ўнукаў.

 

 

 

 

 

 

На яе месца прыйшла працаваць Голуб Святлана Васільеўна, якая працавала ў бібліятэцы да 1997 года.  У 1999 годзе Узрэцкая сельская біліятэка была закрыта.

Пошук па сайту

Версия для слабовидящих

75let 2019

80 let vit

2018 03 26 00987

sm

kulturaby

pravoby2

glub rik

dps 2020

nlbby1

vlib

vggazetaby

afgan

gogul

webland

uni

vit

 

Счетчик посещений

Сёння 19

Учора 20

За тыдзень 209

За месяц 655

Усяго 47270

Перыяд:

2018-01-01 - 2020-09-20

Зарэгістравалася: 186