Гісторыя Дзеркаўшчынскай сельскай бібліятэкі

111 01

 

Гісторыя Дзеркаўшчынскай сельскай бібліятэкі цікавая нават тым, што за 63 гады існавання змяніла 7 месцаў знаходжання. Першая хата-чытальня была адкрыта ў 1953 годзе пры Волкаўшчынскім сельскім савеце, цэнтр якога быў ў вёсцы Воўкаўшчына.

 

 

Lypach F.I. 11Загадвала хатай-чытальняй Лупач Францішка Ігнацьеўна. Фонд налічваў 1054 экз. літаратуры. Хата-чытальня існавала не доўга, бо ў 1954 годзе будынак сельскага савета згарэў. Па словах Лупач Ф.І., яго падпалілі бандыты, якія былі супраць савецкай улады. Невялікую колькасць кніг выратавалі ад агню і перавезлі ў Дзеркаўшчыну, да Антона Малея, які дазволіў размясціць іх у сваёй хаце. У тым жа годзе  ў будынку, дзе ўжо месціліся кантора калгаса в. Дзеркаўшчына і пошта, быў выдзелены невялікі пакой пад клуб-бібліятэкуКалі ў 1957 годзе ў в. Дзеркаўшчына-ІІ адкрыўся новы сельскі клуб, у ім знайшлося месца і бібліятэцы. Лупач Ф. І. на гэтым месцы працавала да 1958 года. 

У 50-х гадах ХХ ст. значная ўвага надавалася кнізе, чытанню, развіццю бібліятэк. Актыўна ствараліся пункты выдачы літаратуры, калгасныя бібліятэкі перадавалі свае фонды ў аддаленыя вёскі, назначалі адказных за выдачу кніг. Кіраўніцтва гаспадаркі адказна ставілася да культурнага жыцця сваіх вяскоўца, дбала аб іх вольным часе, аб чым сведчыць і станоўчыя радкі ў бок праўлення гаспадаркі ў раённай газеце. Францішка Ігнацьеўна акрамя работы з чытачамі, праводзіла клубныя мерапрыемствы – канцэрты, выступленні агітбрыгады, арганізоўвала лекцыі. 

         Пасля Лупач Францішкі Ігнацьеўны бібліятэкарамі працавалі Віткоўская Вольга Сцяпанаўна, Стома Валянціна

 Papina F.I.111Феліцыя Іосіфаўна Папіна загадвала Дзеркаўшчынскай бібліятэкай з 1963 па 1974 гг. Менавіта ёй прыйшлося ў 1969 г. ў чарговы раз перавозіць фонд бібліятэкі ў двухпавярховы Дом культуры.

Dom kyltyru  Новы будынак у цэнтры вёскі Дзеркаўшчына-ІІ, прасторнае і светлае памяшканне бібліятэкі, значнае павелічэнне кніжнага фонду і багаты выбар літаратуры паспрыялі таму, што да кнігі і чытання далучаліся новыя вяскоўцы. 70-я гады мінулага стагоддзя былі гадамі масавай адукацыі. Бібліятэка мела багатую падпіску навукова-папулярных і мастацкіх часопісаў, якія актыўна чыталіся і калгаснікамі, спецыялістамі сельскай гаспадаркі, настаўнікамі.

Dom kyltyru 2

Феліцыя Іосіфаўна добра ведала сваіх чытачоў, наладзіла цесныя стасункі з сярэдняй школай і дзіцячым садком, ладзіла з імі сумесныя мерапрыемствы. У цёплы час года мерапрыемствы праводзіліся на вуліцы. 

 

 

 

 

Bekish L.A. 111

З 1974 па 1982 гг.бібліятэкай загадвала Бекіш Лілія Антонаўна.

 

 

 

 

 

 

 

 

 

  

 

 

Kruglaya A.A.111

З прыходам у бібліятэку Круглай  Аліны Альбінаўны дзейнасць бібліятэкі стала больш актыўнай. Круглая А.А. мела бібліятэчную адукацыю, была граматным спецыялістам, ведала фонд, хутка зрабіла і якасна перавяла яго на ББК. Аліна Альбінаўна многа чытала, магла аказаць якасную дапамогу сваім чытачам у выбары літаратуры, хутка выконвала складаныя, рознатэматычныя даведкі, арганізавала сярод старшакласнікаў клуб па інтарэсах “Ровесник”. Штомесячна праходзілі яго пасяджэнні, прысвечаныя сучаснай музыцы, жыццю і праблемам моладзі нашай краіны і за мяжой, кнігам маладых аўтараў.

             Круглая А.А. актыўна дапамагала студэнтам-завочнікам: прывозіла падручнікі з раённай бібліятэкі, выпісвала кнігі праз МБА, кансультавала ў напісанні кантрольных работ і рэфератаў. Дзякуючы ей, многія спецыялісты гаспадаркі атрымалі сярэднюю спецыяльную або вышэйшую адукацыю. 

             З 1993 г. для бібліятэкі настаў складаны час. Работнікі бібліятэкі мяняліся часта, не ўсе разумелі сутнасць і задачы бібліятэчнай работы. Неспецыялістам было складана падтрымліваць сістэму абслугоўвання кнігай насельніцтва. Аматарам чытання Анкуд К.А. і Варган В.Л., якія пэўны час працавалі бібліятэкарамі, было складана выконваць задачы і патрабаванні, якія стаяць перад бібліятэкай.  Бо толькі на першы погляд здаецца, што бібліятэкары на рабоце толькі чытаюць .. 

Ankud K.A.111Vargan V.L.111

Не затрымліваліся ў вёсцы і маладыя спецыялісты. Па розных прычынах пакінулі Дзеркаўшчынскую бібліятэку Пратасевіч Н.Ф., Рымдзёнак Ж.М., Рубніковіч А.П., Сівіцкая М.У., Шыпіла В.А.

 

 

 

 

 

 

 

 

 

Pratasevnch N.F. 111

Sivickaya M.L. 111

Shipila V.A. 111

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

На пачатак 2000 года ў зону абслугоўвання Дзеркаўшчынскай біліятэкі ўваходзілі 6 вёсак з агульнай колькасцю жыхароў 1251 чалавек.  Фонд бібліятэкі на 01.01.2000 года складаў 7 316 экз, чытачоў налічвалася 704. У 2001 годзе, пасля закрыцця Заварацкага клуба-бібліятэкі да зоны абслугоўвання Дзеркаўшчынскай сельскай бібліятэкі былы далучаны вёскі Альховікі, Ласкаўшчына, Праходы, Завараты, Латыгаль. Таму ў штат Дзеркаўшчынскай бібліятэкі была ўведезена стаўка загадчыка. Частка кніжнага фонду Заварацкай бібліятэкі была перадазена Дзеркаўшчынскай сельскай бібліятэцы.

 

Rubnikovich A. Загадчыкам бібліятэкі са жніўня 2000 г. стала выпускніца Магілёўскага бібліятэчнага тэхнікума Рубніковіч Алеся Пятроўна. З прыходам маладога спецыяліста ажывілася жыццё бібліятэкі.

222

З’яўляліся новыя кніжныя выставы, рабіліся агляды і абмеркаванні кніг, бібліятэку сталі часцей наведваць маладыя чытачы. У 2001 г. пад кіраўніцтвам Алесі Пятроўны дзейнічаў экалагічны клуб для дзяцей “Верасок”.

 

 

 

 

 

У сакавіку 2002 года новым работнікам бібліятэкі была прызначана Лупач Сцепаніда Аляксандраўна, якая да гэтага часу ўзначальвала Заварацкі клуб-бібліятэку. Сцепаніда Аляксандраўна не мела спецыяльнай адукацыі, але была актыўным і камунікабельным чалавекам, умелым арганізатарам. Сумесна з ДЗеркаўшчынскім цэнтрам культуры прымала ўдзел у мясцовых і раённых масавых мерапремствах. 

Lypach S.A 22Пасля выхаду на заслужаны адпачынак, Сцепаніда Аляксандраўна адрадзіла перададзеную ёй маці тэхналогію выпякання бездражжавага хлеба, якая пазней атрымала статус "нематэрыяльнай каштоўнасці Беларусі". Менавіта Сцепаніда Аляксандраўна стала зачынальнікам і арганізатарам будаўніцтва ў Дзеркаўшчыне праваслаўнай царквы Святога Велікамучаніка і Лекара Панцелеймона.

 

 

 

 

 

333

У 2003 годзе бібліятэка ў чарговы раз перамясцілася - на другі паверх Дома культуры, у прасторныя пакоі плошчай 141 м. Бібліятэка займела файе, абанемент, чытальную залу і кнігасховішча. Сіламі работнікаў раённай і сельскай бібліятэкі быў праведзены касметычны рамонт.  Вялікія плошчы, цюль на вокнах, пафарбаваныя сцелажы, значная колькаць кніжных выстаў ператварылі бібліятэку ў сучасную ўстанову.  

 

Saykovskaya Z. У кастрычніку 2002 г. у бібліятэку была накіравана Сайкоўская Зоя Міхайлаўнаякая да гэтага працавала ў Абруб-Беразвецкай бібліятэцы. Зоя Міхайлаўна, працуючы ў бібліятэцы скончыла завочнае аддзяленне бібліятэчнана факультэту Мінскага інстытута культуры.

 

 

 

 

 

 

Buko Vyshadko

Пасля звальнення Сайкоўскай З.М. загадчыкам Дзеркаўшчынскай бібліятэкі была прызначына Бука Валянціна Вільгельмаўна, бібліятэкарам – Вышадка Таццяна Міхайлаўна. Дзяўчаты  паказалі сябе адказнымі, граматнымі, камунікабельнымі, добра ведаючымі мясцовае насельніцтва работнікамі. Глыбоцкай ЦБС паставіла ім задачу – атрымаць прафесійныя веды. З задачай яны справіліся і ў 2011 годзе атрымалі дыпломы Магілёўскага бібліятэчнага тэхнікума імя А.С.Пушкіна.

 

 

 

 

 

4444

У 2008 годзе ў Дзеркаўшчынскім Цэнтры культуры і бібліятэцы быў праведзены касметычны рэмонт. У чытальнай зале з’явілася новая мэбля,  камп’ютар і прынтар. Гэта дало магчымасць стварыць утульнасць у бібліятэцы і больш якасна абслугоўваць наведвальнікаў. Былі ўведзены новыя віды платных паслуг - ксеракапіраванне, набор тэкста, раздрукоўка з іншых носьбітаў, самастойная работа на камп’ютары, выхад у інтэрнет і інш.

 

 

 

 97979797У 2008 - 2009 гг. быў аформлены дзіцячы гульнявы пакой і дзіцячы куток на абанеменце.У чытальнай зале пастаянна дзейнічае куток вырабаў мясцовых майстроў “Незабыўныя рамёствы”, дзе размешчаны дываны і абрусы, вышыванкі і ручнікі, вырабы з лазы. Уся гэта прыгажосць створана рукамі мясцовых майстроў. 

З кожным годам колькасна і якасна мяняецца кніжны фонд. На 01.01.2016 г. налічваецца 11 332 экз. друкаваных і электронных дакументаў. Змяняецца колькасць і чытачоў. На сённяшні час карыстаюцца паслугамі бібліятэкі 680 чалавек.

 

555

У бібліятэцы праходзілі тэматычныя семінары бібліятэчных работнікаў з паказальнымі мерапрыемствамі, якія рыхтавалі бібліятэкары Дзеркаўшчынскай бібліятэкі сумесна з работнікамі аддзела бібліятэчнага маркетынгу ЦРБ.

 

 

За сваю актыўную дзейнасць работнікі бібліятэкі неаднаразова адзначаліся узнагародамі. 

2008 г. Ганаровай граматай аддзела культуры Глыбоцкага райвыканкама ўзнагароджана загадчык Дзеркаўшчынскай бібліятэкі Бука Валянціна Вільгельмаўна “За паспяховую арганізацыю работы па культурнаму абслугоўванню жыхароў аддаленых вёсак”.

 

SDC100142010 г. Дыплом аддзела культуры Глыбоцкага райвыканкама ўзнагароджаны калектыў, які выйшаў пераможцам па выніках работы бібліятэк Глыбоцкай ЦБС за 2009 год у намінацыі “Лепшая сельская бібліятэка”.

 

 

 

 

 

 

 

 

7887872014 г. Ганаровай граматай аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Глыбоцкага райвыканкама ўзнагароджаны калектыў бібліятэкі “За якасную арганізацыю бібліятэчнага абслугоўвання насельніцтва”.

 

 

 

 

 

 

SDC100112015 г. Ганаровай грамата аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Глыбоцкага райвыканкама ўзнагароджаны калектыў бібліятэкі “За творчы падыход да працы з падрастаючым пакаленнем”.

 

 

 

 

 

 

 

SDC10106

2015 г. Падзякай аддзела культуры Глыбоцкага райвыканкама ўзнагароджана загадчык Дзеркаўшчынскай бібліятэкі Бука Валянціна Вільгельмаўна “За якасную арганізацыю бібліятэчнага абслугоўвання насельніцтва”.

 

 

Пошук па сайту

Версия для слабовидящих

75let 2019

80 let vit

2018 03 26 00987

sm

kulturaby

pravoby2

glub rik

dps 2020

nlbby1

vlib

vggazetaby

afgan

gogul

webland

uni

vit

 

Счетчик посещений

Сёння 4

Учора 22

За тыдзень 112

За месяц 156

Усяго 45809

Перыяд:

2018-01-01 - 2020-08-07

Зарэгістравалася: 182