:

Выніковая нарада Глыбоцкага аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі

hqdefault 01

20 лютага Глыбоцкі аддзел ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзіраёна падвёў вынікі работы за мінулы год.

У дакладзе загадчыка аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзібыла адзначана станоўчая работа бібліятэк ДУК “Глыбоцкая ЦБС”. План па карыстальніках выкананы на 100%, па дакументавыдачы -  на 105 %, па наведваннях – на 103 %. Чытальнасць за год склала 19,4.

Значных поспехаў дасягнулі бібліятэкары і ў творчай рабоце. Рэалізоўвалася 13 мэтавых праграм, з іх 4 – новых. Дзейнічала 20 клубаў па інтарэсах і 1 аматарскае аб’яднанне.Праведзена больш 200 рознатэматычных мерапрыемстваў.

Бібліятэкі прымалі ўдзел у рознага ўзроўня конкурсах і мелі добрыя вынікі.

Абрубская сельская бібліятэка ў рэспубліканскім конкурсе “Бібліятэка – цэнтр духоўнай асветы і выхавання” у  намінацыі “Гісторыя Праваслаўя роднага краю” заняла ІІ-е месца сярод гарпасялковых і сельскіх бібліятэк.

У намінацыі “І прад высокаю красою...” абласнога конкурса відэаролікаў “Чытаем Багдановіча разам” відэаролік Глыбоцкай ЦРБ “Слуцкія ткачыхі” адзначаны дыпломам ІІ ступені.

Загадчык Падсвільскай дзіцячай бібліятэкі Каляга А.І. стала лаўрэатам абласной прэміі за высокія творчыя дасягненні ў сферы культуры і мастацтва ў намінацыі “Лепшы бібліятэчны работнік”.

На выніковай нарадзе  былі адзначыны асобныя бібліятэчныя работнікі, якія на працягу мінулага года паказалі добрыя вынікі сваёй працы. Так,  Ганаровымі граматамі галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Віцебскага абласнога выканаўчага камітэта ўзнагароджаны Татарчук А.М.- загадчык аддзела бібліятэчнага маркетынгу ЦРБ і Трапук М.Г. – галоўны бібліятэкар Глыбоцкай дзіцячай бібліятэкі. 

У намінацыі “Лепшы бібліятэчны работнік” выйшла пераможцай Цяліца В.У. – загадчык Шунеўскай бібліятэкі, у намінацыі – “Лепшая сельская бібліятэка”Падсвільская гарпасялковая бібліятэка (загадчык Яцкоўская С.П.). Бібліятэкары атрымалі Ганаровыя граматы Глыбоцкага райвыканкама і грашовыя прэміі.

Падзяку ад Глыбоцкага райвыканкама атрымала галоўны бібліятэкар аддзела бібліятэчнага маркетынгу ЦРБ Ізаітка М.В. Граматамі аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі былі ўзнагароджаны: Каляга А.І. - загадчык Падсвільскай дзіцячай бібліятэкі, Міхеева А.І. – бібліятэкар Запрудскай бібліятэкі, Глінская І.В. – бібліятэкар–перасоўшчык аддзела абслугоўвання і інфармацыі ЦРБ і Гаравая І.К. – бібліятэкар Глыбоцкай дзіцячай бібліятэкі.

IMG 4776IMG 4782 

Пошук па сайту

Версия для слабовидящих
:

75let 2019

80 let vit

2018 03 26 00987

sm

kulturaby

pravoby2

glub rik

pravoby

nlbby1

vlib

vggazetaby

afgan

gogul

webland

uni

vit

 

Счетчик посещений

Сёння 44

Учора 47

За тыдзень 229

За месяц 773

Усяго 25842

Перыяд:

2018-01-01 - 2019-09-20

Зарэгістравалася: 143