Свята “Ружа для матулі” у Азярэцкай бібліятэцы-музеі этнаграфіі

IMG 4703

 

Дзень маці— міжнароднае свята, ў розных краінах яно адзначаецца ў розныя часы года. У Беларусі яно прыпадае на 14 кастрычніка.

Як добра, што ёсць на свеце такі цудоўны чалавек, як матуля! Мама – гэта дабро і вернасць, любоў і пяшчотнасць, душэўнасць і сардэчнасць.

“Усё цудоўнае ў чалавеку – ад промняў сонца і ад малака маці”, – гэтыя словы Максіма Горкага памятаюцца нам са школьнай парты. Але толькі дарослымі пачынаем разумець глыбокі сэнс сказанага славутым пісьменнікам. Самыя цёплыя і светлыя ўспаміны ў нас звязаны з мамай, яе дабрынёй, мудрасцю, цярплівасцю.

У гэты святочны дзень усіх жанчын – матуль, бабуль, прабабуль, будучых матуль віншуюць са святам і жадаюць здароўя, міру, спакою, дабрабыту.                                                                                                             

IMG 4698У Азярэцкай бібліятэцы-музеі этнаграфіі да Дня маці таксама прайшло мерапрыемства пад назвай “Ружа для матулі”.

Навучэнцы Азярэцкай школы  даведаліся аб гісторыі і значнасці свята Маці, яго злучнасці з праваслаўным святам Пакрова Святой Багародзіцы і  народным восеньскім святам Пакровы. Адказвалі на сур’ёзныя і жартоўныя пытанні віктарыны.

Кожны з удзельнікаў расказаў пра сваю маці, якое віншаванне і падарунак зрабіў для яе. Вось як сказала адна з дзяўчат: “Для мяне матуля – самы родны і блізкі чалавек. У гэты святочны дзень я павіншавала яе і сказала самыя ласкавыя словы. Падзякавала за жыццё, якое яна мне падаравала” .

 
IMG 4693
Фіналам мерапрыемства стаў майстар клас па вырабу розы з лісткоў клёну. Ружы, зробленыя сваімі рукамі яны падараць сваім любым матулям.

 

 

 

IMG 4695

IMG 4698IMG 4699IMG 4701 

Пошук па сайту

Версия для слабовидящих

 Глыбоцкі Дом рамёстваў.

sm

kulturaby

god adzinstvs 2021

pravoby2

glub rik

dps 2020

nlbby1

vlib

vggazetaby

afgan

2018 03 26 00987

gogul

webland

uni

vit

 

Счетчик посещений

Сёння 4

Учора 35

За тыдзень 39

За месяц 927

Усяго 52857

Перыяд:

2018-01-01 - 2021-01-26

Зарэгістравалася: 195