Літаратурна-музычная вечарына , прымеркаваная да Дня маці “Мама... Простое, казалось бы, слово, а сколько в нём нежности, ласки, тепла» адбылася 13 кастрычніка ў цэнтральнай раённай бібліятэцы.
На вечарыну былі запрошаны наведвальнікі сацыяльнага цэнтра “Крыніца” са сваімі матулямі. Супрацоўнікі бібліятэкі Юркевіч Жанна і Багдановіч Кацярына цікавую падрыхтавалі відэапрэзентацыю і расказалі прысутным пра гісторыю свята, нагадалі, калі і дзе ўпершыню віншавалі жанчыну-маці, як праходзіць свята ў розных краінах свету.
Гучалі вершы, якія чыталі як супрацоўнікі бібліятэкі, так і госці вечарыны. Прыгожыя вершы для сваіх мам прачыталі Каліноўская Наталля, Кузьміч Юля, Садоха Ала.
Пры цэнтры дзённага прабывання інвалідаў створана паліграфічная міні-майстэрня, у якой працуюць дзве дзяўчыны, з абмежаванымі магчымасцямі. Менавіта яны надрукавалі для матуль прыгожыя паштоўкі. А з салёнага цеста былі выраблены кветкі і памятныя магніцікі. Вось такія прыемныя падарункі атрымалі мамы ад дзяцей, якія знаходзяцца на дзённым прабыванні для інвалідаў. Сустрэча падаравала шмат прыемных уражанняў і цёплых успамінаў.
А завяршылася вечарына песняй “Мы жадаем шчасця вам”.