З нагоды Дня сям’і, які адзначаецца 15 мая, Падсвільская гарпасялковая бібліятэка правяла тыдзень сямейнага чытання “Наш выбар – кніга. Наш выбар – чытанне”.
Тыдзень пачаўся з прэзентацыі кніжнай выставы “Пад сямейным парасонам”. Кнігі, прадстаўленыя ў раздзелах "Дзіцячыя fentezi", "Матуліны stories of love", "Бацькавы detektiv", якая карысталіся ў чытачоў вялікім поспехам на працягу ўсяго тыдня.
Сем'і, якім наведалі бібліятэку ў гэты тыдзень, пашчасціла паўдзельнічаць у фотасесіі "Я і кніга ў аб'ектыве". Падчас гадзіны генеалогіі “Ты не адзін ходзіш па зямлі”, удзельнікам было прапанавана скласці генеалагічнае дрэва сваёй сям’і.
Сучасныя дзеці – гэта актыўныя, рухомыя, жвавыя. Каб правільна скіраваць іх энэргію і магчымасці, на інфарміне “Дети, в школу собирайтесь” мы параілі бацькамшэраг кніг, па сучасным методыкам выхавання дзяцей.