Приближается Вишнёвый фестиваль
Па часопісных старонках вандравалі ў Івесьскай бібліятэцы-клубе
Велосипед — это двухколесное (или трехколесное) транспортное средство,
"В дружбе — наша сила!" — заявили читатели Запрудской библиотеки
Ліпеньскія пятніцы
Глыбоцкая дзіцячая бібліятэка з інтэрактыўнай пляцоўкай “Ганаруся табой, мая Беларусь”
ПРАЗДНИК ФОТОГРАФОВ
Хто сказаў, што ў бібліятэцы сумна? Толькі не ў Івесі! ... Читать далее...
приводимое в движение мускульной силой человека через ножные педали. Берегите его! ... Читать далее...
 В Запрудской сельской библиотеке собрались друзья, чтобы отметить июльские праздничные дни — дружбы и загадывания загадок... ... Читать далее...
Ежегодно 12 июля все любители и профессионалы, причастные к фотографии отмечают этот праздник. ... Читать далее...
Версия для слабовидящих

Статистика пользователей

Период:

2018-01-01 - 2026-07-16

Зарегистрировалось:

300

Сёння 826

Тыдзень 2,675

Месяц 9,735

Усяго 440,367

 01 verasnya 1

 

 

2 IMG 53e40202d942e4ab2bcb0250450f1a17 VЯк вядома, 2022 год аб’яўлены Годам гістарычнай памяці. У сувязі з гэтым 1 верасня ў Глыбоцкай дзіцячай бібліятэцы для вучняў 4”Б” і 4”В” класаў СШ №2 г. Глыбокае і вучняў 3”Е” класа Глыбоцкай раённай гімназіі была праведзена гадзіна патрыятызму “В исторической памяти сила и единство белорусского народа”.               

 

 

 

2 IMG f490778520a2355fbca6ed66a030cfe9 VСпачатку дзецям у даступнай форме растлумачылі сэнс паняцця “гістарычная памяць”. Потым вялася гаворка пра дзяржаўныя сімвалы Рэспублікі Беларусь, а таксама пра духоўны сімвал нашай краіны – крыж Святой Ефрасінні. І, канечне ж, успомнілі пра сімвалы г. Глыбокае. З дапамогай прэзентацыі школьнікі пазнаёміліся з помнікамі, прысвечанымі падзеям Вялікай Айчыннай вайны. Бібліятэкар расказала вучням пра мемарыяльныя комплексы “Курган Славы”, “Брэсцкая крэпасць”, “Хатынь”, “Прарыў”, “Трасцянец”, “Чырвоны бераг”, “Урочышча Барок”, а таксама пра помнік вязням яўрэйскага гета на вуліцы Чкалава, помнік падпольшчыкам на вуліцы Савецкай у Глыбокім. Гаварылі і пра Музей гісторыі Вялікай Айчыннай вайны. Школьнікі прачыталі верш “Не забывайте о войне…”. Затым дзеці пазнаёміліся з традыцыямі беларусаў (дзяржаўнымі і народнымі святамі, беларускім фальклорам, народнымі промысламі). На працягу мерапрыемства выкарыстоўвалася кніжная выстава; вучні адгадвалі загадкі, расшыфроўвалі прыказкі, гулялі ў народныя гульні “Мікіта” і “Сляпы музыка”, слухалі і спявалі песню “Зямля з блакітнымі вачамі”.                              

2 IMG a845385bd02fad572181530da8137c32 VПры падвядзенні вынікаў мерапрыемства дзеці зразумелі, што захоўваць памяць, берагчы гістарычную памяць – абавязак кожнага з нас. Трэба быць годным грамадзянінам сваёй Радзімы, любіць, абараняць, берагчы яе!

 

01.09.2022 г.                      Бібліятэкар         А.А. Хахолка