Трошкі экзотыкі ў літаратурную паўсядзённасць...
Кітайская мова
Кітайская — самая распаўсюджаная сучасная мова. На ёй гавораць звыш 1 млрд чалавек. Кітайская мова служыць адной з 6 афіцыйных і рабочых моў ААН.
Сістэма іерагліфічнага пісьма складаная і цяжкая для засваення. Колькасць асобных знакаў у кітайскай пісьменнасці ўжо даўно складае дзясяткі тысяч. Зараз у сістэме кітайскай пісьменнасці налічваецца больш 60 тыс. іерогліфаў.
Веданне 8-10 тысяч іерогліфаў кажа ўжо аб высокай іерагліфічнай падрыхтоўцы. Сучасныя кітайскія школьнікі вывучаюць 4-5 тыс. іерогліфаў. Веданне 6-7 тысяч частых іерогліфаў даволі для чытання газет, часопісаў, папулярнай грамадска-палітычнай і мастацкай літаратуры.
А вы кажаце, што беларуская мова складаная ...
Для параўнання прапануем двухмоўныя беларуска-кітайскія кнігі.








- 94
