”Конституция – гарант мира и согласия‟
Сергий Радонежский. Светоч мира и любви
Литературно-музыкальный альянс "Вясна спявае гімн жанчыне" сложился в Глубокской библиотеке
За монастырскими стенами. Тайны и легенды
Новые поступления в фонд Глубокской ЦБС в октябре-декабре 2025 года
Новык книги, поступившие Глубокскую ЦБС в июле - сентябре 2025 г.
Літаратурна-музычная вечарына “В честь прекрасных дам” у Дзеркаўшчынскай бібліятэцы
Сергий Радонежский — святой, преподобный, величайший подвижник земли русской, преобразователь монашества в северной Руси.  ... Читать далее...
Проживающие в Глубокском социальном пансионате "Вишневый" навестили Глубокскую районную библиотеку. ... Читать далее...
За монастырскими стенами.  ... Читать далее...
Информационный список литературы, поступившей в Глубокскую ЦБС в октябре — декабре 2025 г. ... Читать далее...
Информационный список литературы, поступившей в Глубокскую ЦБС в июле - сентябре 2025 г. ... Читать далее...
Літаратурна-музычная вечарына “В честь прекрасных дам” прайшла ў Дзеркаўшчынскай сельскай  бібліятэцы. ... Читать далее...
Версия для слабовидящих

Статистика пользователей

Период:

2018-01-01 - 2026-03-14

Зарегистрировалось:

295

Сёння 765

Тыдзень 6,847

Месяц 16,719

Усяго 332,687

04 12 aprelja kosmonavtika

 

Дзень касманаўтыкі - вялікае свята ў гонар лётчыкаў, касманаўтаў, канструктараў, якія ствараюць ракеты, касмічныя караблі і штучныя спадарожнікі Зямлі. Cвята прысвячаецца палёту ў космас першага касманаўта Юрыя Аляксеевіча Гагарына. Гэта падзея - каласальны крок для ўсяго чалавецтва, які адкрыў людзям магчымасць даследавання космасу.

Бібліятэкі ДУК “Глыбоцкая ЦБС” да Дня касманаўтыкі аформілі тэматычныя паліцы і выставы, знаёмяць наведвальнікаў з маляўнічымі кнігамі пра гэты незвычайны сусвет -- космас.

IMG 487705672165047e3e4352199679a587 VЗагадчык Абрубскай бібліятэкі-клуба аформіла стэнд, дзе можна знайсці інфармацыю пра гісторыю свята, пра Юрыя Гагарына і касманаўтаў, уражэнцаў Беларусі.

IMG 5e8acc96530db952e73da537fe1d1e36 VУ Шунеўскай бібліятэцы ўвазе наведвальнікаў прапануецца тэматычная выстава “В безбрежном океане звезд”.

12. 04Супрацоўнік Бабічоўскай бібліятэкі-клуба падрыхтавала літаратурную паліцу ”Полёт в вечность”. На ёй прадстаўлена кніга Л. Кузьміной “Павел Сухой и его крылатые шедевры” пра нашага славутага земляка, якому ў гэтым годзе спаўняецца 120 гадоў з дня нараджэння.

IMG e9ad6811e956b6ae885dc9b50d4847b2 V

Бібліятэкары Падсвільскай гарпасялковай дзіцячай бібліятэкі 12 красавіка запрасілі сваіх юных чытачоў на гульню-падарожжа “Приглашает космодром”.

Дарэчы, раман  «Блистающий мир» пра лятаючага чалавека, напісаны ў 1921 годзе Аляксандрам Грынам (продкі якога жылі на Глыбоччыне)  −  двойчы быў у космасе ў розных выданнях. Яе чытаў касманаўт  Антон Шкаплераў, ураджэнец Крыма. Зараз кніга знаходзіцца ў фондзе Феадасійскага літаратурна-мемарыяльнага музея А.С.Грына.

***

 

Слова "касманаўтыка" ў перакладзе з грэчаскай мовы азначае "Космас" - сусвет і "наўтыка" - мастацтва караблеваджэння. Можна сказаць, што касманаўтыка - гэта мастацтва падарожнічаць па сусвеце.

Як пачалася касмічная эра?

4 кастрычніка 1957 года нашай краінай запушчаны першы штучны спадарожнік Зямлі. Ён зваўся "Спадарожнік-1". Яго маса - 83,6 кг, дыяметр - 58 см. Спадарожнік лётаў 92 дні, здзейсніўшы 1440 абаротаў вакол Зямлі і прайшоў 60 млн км.

Grin A.

3 лістапада 1957 г. адбыўся першы палёт у космас жывой істоты на караблі «Спадарожнік-2», пасажырам спадарожніка стаў сабака Лайка.

19 жніўня 1960: на караблі «Спадарожнік-5» палёт у космас здзейснілі сабакі Вавёрка і Стрэлка. Шчанюка «касмічнага» сабакі Вавёркі падарылі жонцы амерыканскага прэзідэнта Кэнэдзі.

Першы касманаўт - Юрый Аляксеевіч Гагарын.

Ён нарадзіўся ў вёсцы Клушына Смаленскай вобласці. Гагарын з дзяцінства захапляўся авіяцыяй, стаў ваенным лётчыкам, потым быў абраны ў атрад касманаўтаў.

12 красавіка 1961 года касмічны карабель "Усход-1" з першым касманаўтам на борце стартаваў у космас з касмадрома "Байканур".

Палёт Юрыя Гагарына працягваўся 108 хвілін, за гэты час карабель адзін раз абляцеў Зямлю і прызямліўся.

У Савецкім Саюзе свята ўстаноўлена ўказам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 9 красавіка 1962 года. Адзначаецца пад назвай Дзень касманаўтыкі.

7 красавіка 2011 года на спецыяльным пленарным пасяджэнні Генеральнай Асамблеі ААН была прынята рэзалюцыя, якая афіцыйна абвясціла 12 красавіка Міжнародным днём палёту чалавека ў космас. Сааўтарамі рэзалюцыі сталі больш за 60 дзяржаў