12 лістапада супрацоўнік Карабоўскай бібліятэкі-клуба Чырвоная Г.А. сумесна з вучнямі 8-9 класаў Карабоўскай школы правяла гульнявую праграму “Поле цудаў”, прысвечаную 140-годдзю з дня нараджэння слаўнага майстра беларускага слова Якуба Коласа.
Вучням прыйшлося прайсці тры туры, фінал і супергульню для таго, каб вызначыць лепшых знаўцаў творчасці беларускага класіка.
Удзельнікі мерапрыемства з азартам круцілі барабан, бо ў кожнага быў шанс атрымаць больш балаў або прыз.
“Поле цудаў” паказала , што школьнікі цікавяцца творчасцю беларускага пісьменніка і добра ведаюць яго творы.
Спалівіс л.Ф., заг. Карабоўскай сельскай бібліятэкі-клуба