Літаратурнае знаёмства “Мяне завуць Лахнэска” у Шунеўскай сельскай бібліятэцы

9789854718767

 

14 красавіка спаўняецца 55 гадоў з дня нараджэння  дзіцячай пісьменніцы-казачніцы Алены Масла. Масла – яе сапраўднае прозвішча, пісьменніца  нават жартуе, што масла можна намазваць на батон, можна дадаваць у кашу, а зараз можна з маслам чытаць.

IMG 2e8c8319398011dc8d8729d395f535b5 VЗ нагоды  яе юбілею бібліятэкары Шунеўскай бібліятэкі запрасілі вучняў пачатковых класаў на кніжнае знаёмства “Мяне завуць Лахнэска”. Так называецца адна з казак пісьменніцы. Лахнэска – гэта маленькі дыназаўрык, што ўцёк з Лахнэскага возера, дзе з яго кпілі за нестандартную знешнасць. Казка нават надрукавана шрыфтам Брайля, бо лічыцца, што яна будзе цікава дзецям з асаблівасцямі развіцця.IMG 20220408 123553 1

Дзеці пазнаёміліся з пацуком Фэлікам, які пасля сваіх вандровак дадому вярнуўся з нявестай Ларыскай, з Данікам, які вандруе з божымі кароўкамі Ірыскай і Хлебным Мякішам, перамагае нядобрых людзей і ўчыняе подзвігі, як сапраўдны рыцар.

Алена Масла атрымала прэміі «Залаты Купідон», імя Васіля Віткі, творы яе ўключаны ў праграму школьнага і пазашкольнага чытання, кнігі неаднаразова прызнаваліся лепшымі паводле чытацкіх сімпатый. А мульцік «Лагодны воўк», зняты нацыянальнай кінастудыяй «Беларусьфільм» па яе казцы, стаў лепшай анімацыяй на кінафестывалі «Лістапад».

         Персанажы Алены Масла мілыя і арыгінальныя, па жыцці ідуць выключна сваёй дарогай, нікому не замінаюць, на першае месца ставяць узаемавыручку і дабрыню.
     IMG 20220408 130824    Напрыканцы мерапрыемства бібліятэкар выказала думку,што лічыць, якімі б шпаркімі крокамі свет ні рухаўся да прагрэсу, тэхналогій і як бы ні запаланяў жыццё камп’ютар, старая добрая сяброўка казка не страціць актуальнасці ніколі. 

                                                                                    Заг.бібліятэкі  Нікіфаровіч І.Ф.

 

Пошук па сайту

Версия для слабовидящих

sm

kulturaby

2023 god miru

01

glub rik

02

nlbby1

vlib

vggazetaby

afgan

uni

vit

Vitebskie vesti

pomogut.by

qr

 

Счетчик посещений

Сёння 2

Учора 47

За тыдзень 478

За месяц 1957

Усяго 97966

Перыяд:

2018-01-01 - 2023-03-26

Зарэгістравалася: 236