Вось і адшумеў, адзвінеў і адвіраваў глыбоцкі Вішнёвы фэст, і засталіся ў нас толькі незабыўныя ўражанні, хвалюючыя пачуцці і прыемныя ўспаміны аб ім. Добра, што не засталіся раўнадушнымі нашы глыбачане і госці і змясцілі на сваіх старонках у сацыяльных сетках вялікую колькасць фотаздымкаў аб фэсце...
А Глыбоцкая бібліятэка сямейнага чытання ў сваю чаргу прапануе ўсім, хто быў і хто не паспеў на паэтычны панадворак, паглядзець хвілінкі творчай вечарыны ўсімі паважанай і любімай Ганны Шакола.