У Празароцкай сельскай бібліятэцы прайшло чарговае пасяджэнне экалагічнага клуба “Крынічка”.Бібліятэкар падрыхтавала цікавы пазнавальны відэаўрок “Ля вальераў дзікіх жывёл”. Шмат новага і цікавага даведаліся дзеці пра “шэрага разбойніка”, пра “касога”, пра “Патрыкееўну”, пра “цара звяроў”, пра вавёрачку, пра белавежскага ўладара- зубра. Якімі клопатамі жывуць гэтыя жывёлы, чым харчуюцца , як зімуюць – пра ўсё гэта стала вядома з відэапаказу. Дзеці адказвалі на пытанні віктарыны , дзяліліся сваімі ведамі пра дзікіх жывёл,з задавальненнем глядзелі відэаролікі пра паводзіны і звычкі насельнікаў прыроды.Такія назіранні напаўняюць душу пазітыўнымі эмоцыямі , абуджаюць любоў да роднага краю, выклікаюць беражлівыя адносіны да ўсяго жывога.