“Дружба” ў Глыбоцкай дзіцячай бібліятэцы

Leto v biblioteke

1 418 жніўня  Глыбоцкую дзіцячую бібліятэку наведалі дзеці з летняга лагера “Дружба” ДУА “Мярэцкаўская дзіцячы сад - базавая школа Глыбоцкага раёна”. Для іх была праведзена экскурсія па бібліятэцы “Кніга – крыніца ведаў”. Дзеці пазнаёміліся з фондам бібліятэкі, абанементамі старэйшым і малодшым, чытальнай залай. Пабывалі  на “Караблі ведаў”, дзе пагарталі энцыклапедыі з розных галін ведаў. Асаблівая ўвага падчас экскурсіі была нададзена знаёмству з выставай “Вехи памяти и славы”, якая прысвечана Году гістарычнай памяці. Вучні таксама паўдзельнічалі ў выставе-гульні “Знайдзі адказ у кнізе” па кнігах Г.В. Трафімавай і С.А. Трафімава. Дзеці выбіралі  пытанне па цікавай для іх тэме, а затым знаходзілі адказ у патрэбнай кнізе.

1 1Пасля экскурсіі для школьнікаў было праведзена мерапрыемства “Мая Глыбоччына” ў форме “жывой газеты”, якая складалася з чатырох рубрык.

Рубрыка “Гісторыя і памяць” пазнаёміла вучняў з гербам горада, легендай аб паходжанні назвы “Глыбокае”, падзеямі Вялікай Айчыннай вайны на тэрыторыі Глыбоччыны, роляй Іосіфа Корсака ў будаўніцтве святыняў Глыбоцкага краю.                                                                                   

У рубрыцы “Людзі Глыбоччыны” дзеці даведаліся пра Язэпа Драздовіча, Віктара Ламака, Паўла Сухога, Віталя Воранава (пераклаў кнігу “Вінні – Пух” на беларускую мову).                                  

1 2Пра Вішнёвы фестываль, помнік барону Мюнхгаўзену, возера Доўгае, шпака (прыродны сімвал Глыбоцкага краю) дзеці даведаліся з рубрыкі “Краявіды Глыбоччыны”.                                       

У рубрыцы “З нагоды”, прысвечанай Году гістарычнай памяці, успомнілі беларускі фальклор, развучылі гульні “Мікіта” і “Сляпы музыка”.                                                                             

На працягу мерапрыемства выкарыстоўваліся гульнёвыя моманты, фізкультхвілінка, чытанне ўрыўкаў з мастацкіх твораў, прагляд урыўкаў з мультфільма, беларуская народная музыка, выстава кніг пра Глыбокае.     

  1 3 У гэты дзень дзеці яшчэ раз пераканаліся, што жывуць у цудоўным і непаўторным, багатым на гістарычныя падзеі і знакамітых людзей краі.

 

 

18.08.2022                                                                    Бібліятэкары    М.Г. Трапук, А.А. Хахолка

                 

            

Пошук па сайту

Версия для слабовидящих

sm

kulturaby

2023 god miru

01

glub rik

02

nlbby1

vlib

vggazetaby

afgan

uni

vit

Vitebskie vesti

pomogut.by

qr

 

Счетчик посещений

Сёння 2

Учора 47

За тыдзень 478

За месяц 1957

Усяго 97966

Перыяд:

2018-01-01 - 2023-03-26

Зарэгістравалася: 236