“Кніжная эстафета сонечнага лета”

Psuya biblioteka

IMG 20220609 181419 1У Псуеўскай бібліятэцы ўвазе юным наведвальнікам прадстаўлена кніжная выстава-рэкамендацыя “Кніжная эстафета сонечнага лета”. Адкрыццё выставы прайшло ў форме гульні-падарожжа “Героі кніг” і “Горад казак”, з вялікай цікавасцю удзельнічалі ў конкурсах і віктарынах “Казачная краіна”, “Збяры мазаіку”, “Угадай казку”.

Дзеці расказвалі пра тое, якія творы ў іх самыя любімыя, адгадвалі загадкі аб казачных героях, успаміналі прыказкі і прымаўкі аб кнігах. Кніжная выстава будзе экспанавацца на абанеменце бібліятэкі на працягу летніх канікул і паслужыць падмогай чытачам дашкольнага, малодшага і сярэдняга ўзросту пры выбары літаратуры.

IMG 20220609 181750Міжнародны дзень барацьбы з наркаманіяй у бібліятэцы быў адзначаны гутаркай-перасцярогай “Жыццё вартае таго, каб жыць”, падчас якой падлеткі прынялі актыўны ўдзел у абмеркаванні гэтай тэмы. Шукалі рашэнні, як адмовіцца ад наркотыкаў, разказвалі пра небяспеку наркатычных прэпаратаў, пра метады барацьбы з наркаманіяй у розных краінах свету і ў нас, у Беларусі. Удзельнікі выказалі сваё негатыўнае стаўленне да гэтага дурману і зрабілі для сябе выснову, што толькі здаровы лад жыцця можа стаць надзейным шчытом ад дрэннай звычкі і праглядзелі літаратуру на гэтую тэму.

 

Бібліятэкар Паўлоўская Г.М.

Пошук па сайту

Версия для слабовидящих

sm

kulturaby

2023 god miru

01

glub rik

02

nlbby1

vlib

vggazetaby

afgan

uni

vit

Vitebskie vesti

pomogut.by

qr

 

Счетчик посещений

Сёння 2

Учора 47

За тыдзень 478

За месяц 1957

Усяго 97966

Перыяд:

2018-01-01 - 2023-03-26

Зарэгістравалася: 236