Лета ў Чарневічах пачалося з вясёлых летніх канікулаў. Каб далучыць дзяцей да бібліятэкі і зацікавіць кнігай работнік Чарневіцкай бібліятэкі аформіла кніжную выставу-запрашэнне “Лето - время ярких книг”. На вставе для юных навдевльнікаў прадстаўлены самыя цікавыя і яркія кніжкі з захапляючым сюжэтам.
Для наведвальнікаў школьнага лагера, які працаваў у Чарневіцкай ДС-БШ, было праведзена эрудыт-шоу “Летні кніжны кірмаш”. Праявіць свае веды і кемлівасць маленькія пакупнікі кірмаша маглі ў конкурсах “Казачны”, “Сонечны”, “Спартыўны” і інш. Кожны правільны адказ ацэньваўся ў адзін жэтон. Уладальнікам найбольшай колькасці жэтонаў было прысвоена званне Галоўнага эрудыта свята і званне самага ўдалага купца кніжнага кірмашу.
Гульнявое асарці “Лето, солнце, дружба – вот, что детям нужно!” праводзілася сумесна з клубнай установай. Падчас яго дзеці ўдзельнічалі ў літаратурных віктарынах і конкурсах, пазнавальных і рухавых гульнях, загадвалі жаданні і запускалі паветраныя шары. Мерапрыемства было напоўнена пазітывам, вясёлай музыкай і смехам.
Каб засцерагчы дзяцей ад усялякай небяспекі, з вучнямі сярэдняга школьнага ўзроста бібліятэкар правяла прафілактычную гутарку “Бяспечныя канікулы” . Размова ішла пра тое, як і дзе цікава і карысна правесці вольны час (у лесе, на возеры) і не нашкодзіць ні сабе, ні прыродзе.
Гутарка “Вайна вачыма дзяцей” якая прайшла 22 чэрвеня для вучняў малодшых класаў, была прысвечана Дню ўсенароднай памяці ахвяр Вялікай Айчыннай вайны. Дзеці прачыталі вершы пра вайну, затым праслухалі ўрывак з дакументальнай аповесці Анатоля Кашэвіча “Прыліў памяці”, у якой аўтар расказвае пра сваё ваеннае дзяцінства. А скончылася сустрэча конкурсам малюнкаў на асфальце “ Сонечны круг”.
22 чэрвеня ля помніка загінуўшым землякам работкнікі клуба і бюібліятэкі правялі акцыю “Им наша память лучшая награда”. Удзельнікі мерапрыемства сабраліся, каб ушанаваць памяць усіх тых, хто загінуў у баях, аддаў сваё жыццё, выконваючы святы абавязак абараняць Айчыну ад нашэсця чужынцаў, тых, хто быў закатаваны ў фашысцкай няволі, хто памёр у тыле ад голаду і нястач, хто не перажыў акупацыю. У памяць аб іх былі запалены свечкі, ускладзены кветкі да помніка.
30.06.2022
Н.Ф. Пратасевіч, бібліятэкар Чарневіцкай сельскай бібліятэкі