У Дзеркаўшчынскай сельскай бібліятэцы лета пачалося з прэзентацыі кніжнай выставы-феерверка – “Чудо-книжки – чудо-детям". Распачалося мерапрыемства з прэзентацыі кніжнай выставы, знаёмства з цікавымі, прыгожымі і новымі кнігамі, якія паступілі ў бібліятэку якраз напярэдадні лета. Другая частка мерапрыемства праходзіла на свежым паветры. Сумесна з работнікамі мясцовага ЦК арганізавалі розныя рухомыя гульні. Дзеці цікава і весела правялі свой вольны час.
У Празароцкай сельскай бібліятэцы для малодшых школьнікаў дзіцячага аздараўленчага лагера быў арганізаваны кніжны дэсант “Ребятишки в гости к книжкам”. Дзеці пазнаёміліся з кнігамі-навасёламі, удзельнічалі ў дні нараджэнні часопіса “Вясёлка”, чыталі вершы-віншаванні, разгадвалі прапанаваныя рэбусы і крыжаванкі. Асабліва ўразілі дзяцей загадкі з кнігі Віктара Кажуры “Патрэбныя рэчы заўсёды дарэчы”. Чытачы, якія не ахвотна сябруюць з кнігай, атрымалі жартаўлівыя пісьмы ад кніжных герояў Бураціна,Тома Сойера, Мэры Попінс.
Напрыканцы сустрэчы ўсе заўзята развучылі песенку Наталлі Цімафеевай “Новая кніжка”.
Бібліятэкар Ломашаўскай сельскай бібліятэкі для сваіх чытачоў аформіла кніжную выставу “Лето,книги,я- друзья”.
Дарэчы,сярод бібліятэк ДУК “Глыбоцкая ЦБС” з 1 чэрвеня па 31 жніўня праводзіцца конкурс на лепшы праект летніх чытанняў «Лето книжного цвета». Спадзяёмся, што летнія канікулы ў бібліятэцы запомняцца юным чытачам!