Для ўдзельнікаў летняга школьнага лагера работнікі Падсвільскай гарпасялковай бібліятэкі правялі пазнавальна-забаўляльную фальклорную гадзіну "Там где тепло, там и добро".
Даўнейшы вясковы быт беларусаў паступова становіцца для дзяцей дзіковінкай. Яны ўжо цьмяна прадстаўляюць традыцыйную вясковую хату з "чырвоным" кутом, гаспадыняй хаты - печчу, "бабіным" кутом.
Бібліятэкары вырашылі ў гульнёвай форме расказаць падлеткам аб хатняй гаспадарцы: печы, кухонным посудзе - відэльцы і гаршку, стаўбуне і палоўніку, іншых хатніх прыладах. Васіліса і Дамавы знаёмілі з даўнейшымі абрадамі, дзіцячымі гульнямі...
Дзеці з задавальненннем дзяліліся свамі ведамі аб печы і яе разнавіднасцях: пячурцы, галандке і буржуйцы. З важным відам разважалі, якімі дровамі лепш тапіць печ.
Дамавы расказаў аб парадках, якія павінны быць у хаце, што кожная рэч павінна мець сваё месца, што на прыпечку заўсёды жыве кот, які расказвае дзецям казкі, мурлыча песні... І дзеці ўдзельнічалі ў конкурсе казак, загадак, спявалі беларускія песні...
Такія мерапрыемствы прывіваюць цікавасць да культуры роднага краю, фальклору, народных традыцый і выклікаюць радасць ад зносін з мінулым.