Новая кніга Віталя Воранава ў фондзе Глыбоцкай раённай бібліятэкі

2015.04.29-01

 

 

 

У фондзе Глыбоцкай раённай бібліятэкі з’явілася новая кніга Віталя Воранава.

Аўтар – наш зямляк, літаратар, публіцыст, перакладчык. Зборнік апавяданняў «Шэптам» вядзе чытачоў ў таямнічны свет народных вераванняў, паданняў і магіі. Віталь Воранаў апісаў шаптух і шаптунства ў васямнаццаці кароткіх апавяданнях, якія, на дзіва, вельмі лёгка чытаюцца. Кожны з сюжэтаў напамінае калісьці чутае, бачанае і, нават, перажытае, а некаторыя з сюжэтаў могуць нават дапамагчы чытачу...

Выданне цікавае яшчэ і тым, што тэкст надрукаваны на беларускай і польскай мовах, што, пры жаданні, дасць магчымасць папрактыкавацца знаўцам польскай мовы.

Пад час адной з прэзентацый сваёй кнігі Віталь казаў: “Першыя накіды ўсіх тэкстаў кнігі былі зробленыя менавіта на Глыбоччыне, у вёсцы Вудзела, дзе я адпачываў пасьля экспедыцый на Падляшша і Палессе і дзе займаўся рамантаваннем дзедавай хаты. Улетку я вырашыў паставіць эксперымент наконт магчымасці пераўтварэння хаты дзяцінства ў творчую сядзібу, месца дзе можна было б праводзіць час на пісанні кніжак. Наконт магчымасці я сябе пераканаў, ну а плён самой працы прыйдзецца ацаніць чытачам...”

Спадзяёмся, што ў хуткім часе Віталь прэзентуе сваю кнігу і ў нас на Глыбоччыне.

2015.04.29-12015.04.29-11

Пошук па сайту

Версия для слабовидящих

sm

kulturaby

2023 god miru

01

glub rik

02

nlbby1

vlib

vggazetaby

afgan

uni

vit

Vitebskie vesti

pomogut.by

qr

 

Счетчик посещений

Сёння 5

Учора 90

За тыдзень 95

За месяц 1574

Усяго 97583

Перыяд:

2018-01-01 - 2023-03-21

Зарэгістравалася: 236