29 верасня Глыбоцкая дзіцячая бібліятэка запрасіла вучняў 4”А” класа СШ№2 на відэа-агляд “Восем прыродных дзівосаў Глыбоцкага краю”.
Для дзяцей была прадстаўлена прэзентацыя, з якой дзеці даведаліся, дзе ў нашым раёне знаходзіцца адзіная ў Беларусі пячора; што такое цэнтр Еўропы і дзе ён размешчаны. “Зазірнулі” ў глыбіню самога глыбокага возера Беларусі Доўгае, “пагулялі” па алеях дэндрасада – другога па велічыні пасля Рэспубліканскага батанічнага сада, “паблукалі” па гушчарах і балотах Галубіцкай пушчы, захапіліся прыгажосцю і непаўторнасцю “беларускага Версалю” у Мосары.
Незвычайным адкрыццём для дзяцей стала восьмае цуда – гэта наш родны горад – беларуская Венецыя. Чаму так лічаць? У нашым Глыбокім таксама шмат вады. Нездарма яго называюць горадам пяці азёраў.
У час мерапрыемства гучалі песні-кліпы пра нашу сінявокаю Беларусь і родны горад.
Мерапрыемства праведзена ў рамках мэтавай экалагічнай праграмы “ Через книгу в мир природы”. Адказная Трапук М. Г.