Краязнаўчая велавандроўка ў Ломашаўскай сельскай бібліятэцы

20220708 133945

 

  IMG 318a975ce0cc62fb3474932ab0bab7cf VIMG 64bef109d3ec1ba0c0c1242d8bbacf10 V 

 

8 ліпеня  бібліятэкар  запрасіла юных чытачоў  на  краязнаўчую велавандроўку “Сцяжынкамі роднага краю”. Прынялі ўдзел у мерапрыемстве і супрацоўнікі Ломашаўскага ЦК. Спачатку бібліятэкар пазнаёміла з гісторыяй в.Ломашы з самага пачатку яе стварэння,калі вёска налічвала ўсяго 5 хат.Зараз гэта вуліца Задарожная.Потым  перайшла да гісторыі  сучаснага аграгарадка Ломашы з 7-ю вуліцамі, па якіх  ўсе дружна і  праехаліся.

 

20220708 13483820220708 14005320220708 135756Затым шлях пралёг праз в.Гатаўшчыну на  чыгуначную станцыю Загацце. Дзяжурная па станцыі Вальмус Л.А. правяла  вельмі цікавую і змястоўную  экскурсію.Яна  пазнаёміла дзяцей з прафесіяй чыгуначніка, расказала пра рабочыя моманты сваёй прафесіі.

20220708 13461620220708 134453

Дзеці   з задавальнем правялі фотасесію ў фуражцы з сігнальным дыскам.

20220708 134718

Пад уражаннем экскурсіі рушылі да руін старой ваданапорнай башні,наведалі месца, дзе  калісьці стаяла Загаццеўская школа,  пабудаваная яшчэ пры Польшчы ў 1936 годзе.

 

 

 

20220708 14145520220708 141042Завяршылася велавандроўка ля паваротнага кальца,месца, дзе праходзіла калісьці мяжа  Расіі і Польшы, а ст.Загацце была памежнай  станцыяй  Польшы. Крыху адпачыўшы, стомленыя , але задаволеныя  рушылі дадому.

                                            Бібліятэкар   М.В.Спасібёнак

Пошук па сайту

Версия для слабовидящих

sm

kulturaby

2023 god miru

01

glub rik

02

nlbby1

vlib

vggazetaby

afgan

uni

vit

Vitebskie vesti

pomogut.by

qr

 

Счетчик посещений

Сёння 2

Учора 47

За тыдзень 478

За месяц 1957

Усяго 97966

Перыяд:

2018-01-01 - 2023-03-26

Зарэгістравалася: 236