Гістарычная велавандроўка па падсвільскіх вуліцах

Padsville 01


Родныя сцяжынкі, знаёмыя завулкі, скверы і паркі, азёры і рачулкі – у кожнага свая любоў да Радзімы. 

 

 

IMG 6302У Год малой радзімы супрацоўнікі Падсвільскай гарпасялковай бібліятэкі запрасілі ўдзельніц жаночага клуба “Сяброўкі” на гістарычную вандроўку “Вуліцы, на якіх мы жывём”. Сяброўкі, не доўга думаючы, узялі свае ровары і праехаліся па вуліцах роднага мястэчка, якіх у гарадскім пасёлку Падсвілле 25. 

 

 

 

IMG 6323Знаёмыя вуліцы раскрылі свае тайны. Першая вуліцай ў Падсвіллі, стала вуліца Вакзальная. Яна існуе з 1929 года і вядзе местачкоўцаў на вакзал. У 1929 годдзе на вуліцы было усяго чатыры дамы. Сяброўкі даведаліся, што вуліца Чыгуначная таксама адна са старэйшых вуліц Падсвілля. Яна ідзе паралельна вуліцы Вакзальнай, і на ёй адзінай да сённяшняга часу захавалася брукаванка!

Вуліца Савецкая атрымала сваю назву ў 1950 годзе. У той час Падсвілле было цэнтрам Пліскага раёна і на вуліцы размяшчаліся райкам партыі, райвыканкам, райкам камсамола, ваенкамат, аддзялення міліцыі, пракуратура, дзяржбанк, ашчадная каса, санстанцыя. На Савецкай вуліцы жылі кіруючыя работнікі раёна. 

Будаваўся пасёлак, а разам з ім з’яўляліся новыя вуліцы. Так, вуліца Будаўнікоў названая ў гонар падсвільчан, якія працавалі і працуюць у будаўнічай арганізацыі. 

Калі самая старая вуліца ў пасёлку – Вакзальная, то самая маладая – Палесская. Вуліца з'явілася у канцы 80-х гадоў, калі там пабудавалі шматкватэрны дом для перасяленцаў з чарнобыльскай зоны. Назва вуліцы ўраджэнцам далёкай Гомельшчыны нагадвае пра малую радзіму. А мясцовым - аб тым, што тут калісьці быў хутар Палессе. Прыгожыя мураваныя асабнякі са шматлікімі кветнікамі на вуліцы Палесскай – звычайная з’ява.

IMG 6305Вуліца Гарадзішчанская вядзе на былы хутар Гарадзішча, а вуліца Азерная, зразумела, знаходзіцца ля возера Алаізберг.

Удзельніцам велапрабега не ўдалося праехаць па ўсіх вуліцах і завулках мястэчка, стаміліся. Таму, на адпачынак, завіталі да актыўнай удзельніцы клуба – Таісе Міхайлаўне Роліч. Хата яе бацькоў стаіць на вуліцы Кастрычніцкай з далекага 1961 года. Таіса Міхайлаўна расказала  цікавую народную варыяцыю атрымання назвы вуліцы. У 1955 годзе па ей праехаў экскаватар з плугам і абазначыў дарогу. А так як гэта было пад восень, то вуліцу назвалі ў гонар Кастрычніка. Таіса Міхайлаўна ўзгадала, як як расла вуліца, як выглядала, колькі было дамоў, хто на ёй жыў...  

IMG 6307IMG 6312IMG 6309

Вандроўка аказалася цікавай і пазнавальнай!

Сяброўкі жадаюць роднаму пасёлку, каб ён будаваўся і развіваўся, быў утульным і прыгожым, каб заўсёды на яго вуліцах чуўся дзіцячы смех, а на клумбах заўсёды цвілі кветкі!

 

Аўласевіч Н.К., 30.07.2019

Пошук па сайту

Версия для слабовидящих

sm

kulturaby

2023 god miru

01

glub rik

02

nlbby1

vlib

vggazetaby

afgan

uni

vit

Vitebskie vesti

pomogut.by

qr

 

Счетчик посещений

Сёння 70

Учора 90

За тыдзень 160

За месяц 1639

Усяго 97648

Перыяд:

2018-01-01 - 2023-03-21

Зарэгістравалася: 236