Красавік 2019 г. у Ломашаўскай сельскай бібліятэцы праходзіць пад знакам Года малой радзімы.
Для дзяцей старэйшага дашкольнага ўзросту прайшлі гучныя чытанні “Запрашаем у карагод казачных прыгод”, падчас якіх дзеці пазнаёміліся з казкай Алеся Жыгунова “Баравічок на скутары” і яшчэ раз успомнілі пра тое, якія бываюць грыбы, і як правільна іх збіраць.
Для ўдзельнікаў клуба “Юныя сябры бібліятэкі” была падрыхтавана краязнаўчая гадзіна “Малая родина – большая любовь”, падчас якой прысутныя прадоўжылі знаёмства з дзяржаўным спісам гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь. На гэты раз тэмай мерапрыемства сталі традыцыйныя стравы Глыбоччыны – маслены баран і жытні хлеб.
На працягу сустэчы дзеці даведаліся пра такіх жанчын, як Сцепаніда Аляксандраўна Лупач і Марына Іванаўна Хрол, а таксама, пры дапамозе відэафільмаў, пазнаёміліся з тэхналогіямі прыгатавання масленага барана і жытняга хлеба.
Яшчэ адзначым, што ў бібліятэцы пачала працаваць выстава малюнкаў “Малюем Радзіму разам”. Запрашаем усіх прыняць удзел у выставе, намаляваць свой родны край.
Малая радзіма – гэта месца, куды хочацца вярнуцца. Тое месца, дзе ты заўсёды шчаслівы, дзе цябе чакаюць родныя і блізкія, дзе твая гісторыя і твае традыцыі. Дык давайце будзем памятаць пра гэта, каб любоў да малой радзімы заўсёды жыла ў нашых сэрцах.
Бондар Анастасія, 2019, 18 красавіка