Год малой радзімы ў Ломашаўскай сельскай бібліятэцы

01 2224291

 

Да аб’яўленага ў Беларусі Года малой радзімы ў Ломашаўскай сельскай бібліятэцы прайшлі два мерапрыемствы. 

AUdWupVccRY

Для вучняў 5 класа была падрыхтавана краязнаўчая гадзіна “Традыцыйныя стравы Глыбоччыны – маслены баран і жытні хлеб”, падчас якой прысутныя не толькі даведаліся пра тэхналогіі прыгатавання масленага барана і жытняга хлеба, але і пазнаёміліся з такімі паняццямі, як “Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь”, “Гiсторыка-культурныя каштоўнасцi”, Матэрыяльныя гiсторыка-культурныя каштоўнасцi”, “Нематэрыяльныя гiсторыка-культурныя каштоўнасцi”.

KPPtM9LjTfs

Асобнай старонкай  мерапрыемства стала знаёмства з гісторыямі жыцця Тэрэсы Янаўны Струй (в. Мацюкова)  і Сцепаніды Аляксандраўны Лупач (в. Дзеркаўшчына), якія з’яўляюцца носьбітамі захавання і перадачы тэхналогій прыгатавання  азначаных традыцыйных страў Глыбоччыны.

 

 

Для вучный 6 класа прайшла медыя-вандроўка “Зямля бацькоў – зямля святая”, падчас якой прысутныя пры дапамозе прэзентацыі прайшліся па некаторых вуліцах горада Глыбокае і пазнаёміліся з гістарычнымі мясцінамі.

Падарожжа атрымалася вельмі цікавым і пазнавальным, бо многія гістарычныя факты і легенды ніхто з прысутных не ведаў і, нават,  не мог уявіць, што яны звязаны з горадам Глыбокае. Напрыклад, - ў Глыбокім быў замак; - Сабор Раства Прасвятой Багародзіцы так спадабаўся французскаму імператару Напалеону Банапарту, што ён лічыў, што глыбоцкі храм мае поўнае права стаяць побач з вядомым Саборам Парыжскай Божай маці ў Парыжы, і каб меў магчымасць, то забраў яго з сабою ў Францыю;  - у народзе існуе паданне, што Глыбокае будзе існаваць да тае пары, пакуль на калоне,  пастаўленай ў гонар Канстытуцыі 3 мая 1791 года, будзе віць сваё гняздо бусел і інш.

031

Спадзяёмся, што мерапрыемствы, якія мы прысвяцілі малой радзіме, нікога не пакінулі абыякавымі, і вучні зразумелі, што ў сэрцы кожнага беларуса павінен жыць гонар за свой родны край!

 

22 мая 2018 г., бібліятэкар Ломашаўсккй сельскай бібліятэкі Бондар А.

Пошук па сайту

Версия для слабовидящих

sm

kulturaby

2023 god miru

01

glub rik

02

nlbby1

vlib

vggazetaby

afgan

uni

vit

Vitebskie vesti

pomogut.by

qr

 

Счетчик посещений

Сёння 6

Учора 90

За тыдзень 96

За месяц 1575

Усяго 97584

Перыяд:

2018-01-01 - 2023-03-21

Зарэгістравалася: 236