У рамках рэспубліканскага месячніка “Чалавек з белым кіем”, які праходзіў з 15 кастрычніка па 15 лістапада, у Глыбоцкай раённай бібліятэцы адбыўся ўрок мужнасці “Они сердцем видят жизнь”. Былі запрошаны наведвальнікі ТЦСАН “Крыніца”, якія маюць пэўныя парушэнні зроку. Супрацоўнікі бібліятэкі падрыхтавалі відэапрэзентацыю «И блики жизни с жадностью ловлю». Наведвальнікам была прадастаўлена інфармацыя пра людзей, якія страцілі зрок, але не страцілі сябе. Гэта людзі розных прафесій, рознага лёсу. Размова ішла пра вялікага матэматыка Мікалая Лабачэўскага, пра Галілея, які меў слабы зрок, але зрабіў вялікія адкрыцці, пра Гамера, які быў самым вядомым сляпым чалавекам часоў Сярэднявечча, пра многіх сучаснікаў. Асабліва ўразіла прысутных гісторыя жыцця спявачкі Дзіяны Гурцкой. Многія адкрылі для сябе вядомую спявачку, нават не ведалі пра яе такі складаны, зусім не просты жыццёвы і творчы шлях.
Анастасія Стралкоўская, якая з’яўляецца наведвальніцай цэнтра прачытала свае вершы, поўныя веры ў дабро людзей. Пра выставу сродкаў тэхнічнай рэбілітацыі расказала супрацоўнік ТЦСАН Ганна Карніловіч.За кубачкам гарбаты вялася гутарка пра праблемы інвалідаў па зроку і іх вырашэнні. Пагадзіліся на тым, што падобныя сустрэчы неабходны і вельмі патрэбны.