“Праз кнігу - да дабра і света” – пад такім дэвізам у Шунеўскай бібліятэцы праходзіла прэзентацыя кніг духоўнай тэматыкі, прысвечаная Дню праваслаўнай кнігі. Для дарослых і дзяцей старэйшага школьнага ўзросту ад пачатку года дзейнічае выстава “Жывое слова мудрасці духоўнай”. Кнігі з гэтай выставы карыстаюцца шырокім попытам сярод чытачоў. Дзеці часцей за ўсё выбіраюць творы Б. Ганага, А. Белазор, Д. Харчанка, карыстаецца папулярнасцю серыя кніг “Детям о маме”, “Детям о добре”, “Детям о вере” і інш.
14 сакавіка супрацоўнікі бібліятэкі запрасілі дзяцей пачатковых класаў на знаёмства з кнігамі духоўнай тэматыкі для дзяцей малодшага ўзросту. Падборка кніг была аб’яднана агульнай тэмай “Каб вырас добры чалавек”. На ёй былі прадстаўлены кнігі, якія зразумела і даступна апавядаюць пра лепшыя рысы характару чалавека: дабрыню, спагаду, узаемадапамогу, ветлівасць, бескарыснасць, павагу да старэйшых; вучаць сябраваць, не быць сквапнымі, ніколі не хлусіць.
Так, кніга Д.Харчанка “Как хомячок Кроша Зёрнышкин научился быть добрым” вучыць не быць сквапнымі, дапамагаць слабейшаму, заўсёды прыходзіць на дапамогу. Хрысціянская аповесць А. Белазор “Терпеть – не значит струсить” вучыць прызнаваць свае памылкі, не крыўдзіць слабейшых, не здзеквацца з іх. Казкі Н. Абрамцавай “Тише, пожалуйста” вучаць стрымліваць свае эмоцыі, не кідаць у злосці крыўдных слоў, пра якія потым пашкадуеш, ды будзе позна. “Быть нужным человеку” – гэта зборнік гісторый, цікавых і павучальных фактаў аб добрых пачуццях жывёл у адносінах адно да аднаго і да чалавека.
Кнігі духоўнай тэматыкі – гэта духоўная школа для кожнага. Пачынаючы з самага юнага ўзросту трэба выхоўваць у сабе чалавека, вучыцца не праходзіць міма праблем, не жыць толькі “для сябе”. Пад час сустрэчы стараліся данесці да дзяцей, што чытанне – гэта ўнікальны занятак, яно развівае і выхоўвае, застаўляе думаць і ўяўляць, а сумеснае чытанне дзяцей і бацькоў збліжае і аб’ядноўвае. Мяркуючы па тым, якім попытам сталі карыстацца прапанаваныя кнігі, нам гэта ўдалося.
15 сакавіка 2019г. заг. Шунеўскай бібліятэкі І.Ф. Нікіфаровіч