Калядныя сустрэчы ў Празароках

DSCF8058На мінулым тыдні  ў Празароках адбыліся традыцыйныя Калядныя сустрэчы.

 

 

 

 

 

 

DSCF8050На сустрэчу  завіталі старшыня Глыбоцкага райвыканкама Морхат А.В., старшыня Празароцкага сельвыканкама Міхайлоўская І.І., кіраўнік ААТ “Чарневічы” Бабіч У.У., ксёндз Дзмітрый і айцец Канстанцін.

Зала была перапоўнена. Тут сабраліся і дарослыя, і дзеці.

Усе трапілі нібы ў казку – прывабнае навагодняе афармленне прыдавала святу загадкавасць і таямнічасць.

 

 

DSCF8059Прысутным была прадстаўлена кніжная выстава-панарама “Кніжны востраў духоўнасці”, ля бібіліятэкар Сабачэўская А.В. правяла гутарку-агляд “Рождественский рассказ”. Дзейнічалі выстава дзіцячай творчасці ”Цудоўных рук майстэрства” і выстава дзіцячых малюнкаў “Чараўніца – зіма”.

 

 

 

 

 

DSCF8058Цікавым і вясёлым атрымалася і  тэатралізаванае выступленне з калядаваннем, гульнямі, танцамі.

 

 

 

 

Цёплыя словы  святочных віншаванняў з пажаданнямі дабрабыту, душэўнага спакою, узаемаразумення і ладу ў сем’ях выказалі госці сустрэчы.

DSCF8055Кіраўніком раёна А.В.Морхатам былі ўручаны Ганаровыя граматы, падзякі і падарункі шматдзетным, прыёмным і апякунскім сем’ям, а таксама вучням - пераможцам рэспубліканскіх, абласных, раённых, унутрышкольных алімпіяд, конкурсаў, спартыўных спаборніцтваў. На свяце панавала атмасфера дабрыні і міласэрнасці.

  

 

 

 

DSCF8064

Такія сустрэчы мацуюць хрысціянскую веру , абараняюць сямейныя каштоўнасці, развіваюць дабрачыннасць, выхоўваюць патрыятызм.

Сабачэўская А.В.,

21 студзеня 2018 г.

Пошук па сайту

Версия для слабовидящих

sm

kulturaby

2023 god miru

01

glub rik

02

nlbby1

vlib

vggazetaby

afgan

uni

vit

Vitebskie vesti

pomogut.by

qr

 

Счетчик посещений

Сёння 70

Учора 90

За тыдзень 160

За месяц 1639

Усяго 97648

Перыяд:

2018-01-01 - 2023-03-21

Зарэгістравалася: 236