Лета + Кніга = Ломашаўская бібліятэка

9 чэрвеня ў Ломашаўскую сельскую бібліятэку завіталі выхаванцы мясцовага дзіцячага садка. Яны – будучыя чытачы Ломашаўскай сельскай бібліятэкі і ўжо пастаянныя ўдзельнікі бібліятэчных мерапрыемстваў.
Гэтым разам бібліятэкар прапанавала дзеткам забаўляльна-гульнёвую праграму “Дзень сяброўства”.
Яны прымалі ўдзел у гульнях і конкурсах, слухалі вершы і адгадвалі загадкі, глядзелі мультфільмы пра сяброўства. Дзень сяброўства прайшоў весела і пазнавальна.
10 чэрвеня з наведвальнікамі дзіцячага летняга лагера праведзены дзень дабрыні “Спешите делать добрые дела”.
У ходзе мерапрыемства дзеці імкнуліся сфарміраваць прадстаўленне аб дабрыні і добрых учынках, аб чуласці і спачуванні, дабразычлівасці і годнасці. У цяперашні час такія якасці не вельмі папулярныя сярод падлеткаў. Таму на прыкладзе з жыццёвых выпадкаў і прагляду тэматычных відэаролікаў мы разам з дзецьмі паслядоўна вызначалі, як добрыя ўчынкі дапамагаюць назапашыць дабрыню і спагаду ў сэрцы кожнага чалавека.
Бо дабрыня – гэта тое, што можа адчуць сляпы і глухі!




- 102
