У Празароцкай сельскай бібліятэцы адзначаны Дзень беларускага пісьменства
Гарачае бібліятэчнае лета ў Гатаўшчынскай бібліятэцы-клубе
Няма смачней вадзіцы, як з роднае крыніцы...
Уладзіміру Саулічу – 75! 🎂 Віншуем!
Цветочный праздник по-библиотечному
15 июля — день русской лени
Знания сегодня – сила и процветание Беларуси завтра
 5 верасня вучні 7-11 класаў мясцовай школы былі запрошаны ў Празароцкую сельскую бібліятэку на інфармацыйную гадзіну “На парадку дня – Свята беларускага пісьменства ў горадзе Касцюковічы”. ... Читать далее...
   Вось і лета прайшло… А лета для бібліятэкі – самы гарачы час. Толькі летам збіраюцца разам дзеці вясковыя і прыезжыя разам і могуць адчуваць сябе вольна і бесклапотна ў бібліятэцы! ... Читать далее...
  У лесе, пад горкайБруіцца крыніца.У светлай крыніцыВадзіца – жывіца. П. Броўка ... Читать далее...
 1 верасня – споўнілася 75 гадоў з дня нараджэння Уладзіміра Уладзіміравіча САУЛІЧА , земляка,  беларускага драматурга, журналіста і публіцыста. ... Читать далее...
В последнее воскресенье лета Глубокое зацвело по-особенному. Город утонул в красках и ароматах, а наша Глубокская центральная районная библиотека вышла из стен, чтобы подарить людям не просто цветочное н... Читать далее...
День русской лени отмечается ежегодно 15 июля. Это неформальный праздник, призывающий отложить дела, выключить будильники, забыть о дедлайнах и дать себе заслуженный отдых, …, если это возможно в нашем бушующем мире. ... Читать далее...
1 сентября Глубокскую детскую библиотеку посетили ученики 6»Б» класса СШ №2, для которых был проведен патриотический урок «Знания сегодня – сила и процветание Беларуси завтра». ... Читать далее...
Версия для слабовидящих

Статистика пользователей

Период:

2018-01-01 - 2026-09-12

Зарегистрировалось:

300

Сёння 856

Тыдзень 9,847

Месяц 15,027

Усяго 496,179

“Ад казачнага аўторка да паэтычнай нядзелі”- так называлася выстава-тыдзень, прысвечаная Тыдню дзіцячай кнігі, які прайшоў у Шунеўскай бібліятэцы.Shuneucy 1

Shuneucy 3Аўторак запрашаў павандраваць па казках, серада – заняцца спортам, чацвер вучыў бяспечным паводзінам, пятніца – правілам этыкету, субота павышала інтэлект, а ў нядзелю можна было пачытаць вершы.
Вядома ж, вандроўка ажыццяўлялася з дапамогай кніг, якія былі размешчаны на выставе пад адпаведнымі рубрыкамі.

Малодшыя школьнікі далучыліся да свята, наведаўшы бібліяшоу “Чароўны парасон”. Мерапрыемства пачалося з гульні “Знаёмства”. Затым бібліятэкар расказала пра гісторыю ўзнікнення свята дзіцячай кнігі, прапанавала расказаць пра сваіх любімых казачных персанажаў.

 Адзін з іх, Оле Лукойе, завітаў да дзяцей. Вядома, што ў яго два парасоны - чорны, які дорыць спакойны сон, і каляровы, які пасылае каляровыя сны. І вось у Оле Лукойе здарылася бяда – вецер здзьмуў з каляровага парасона ўсе фарбы. Парасон стаў чорным.
Каб вярнуць яму рознакаляровасць – трэба выканаць заданні. Дзеці ахвотна дапамаглі Оле Лукоей у гэтай бядзе. Яны адгадвалі загадкі, па згубленай рэчы знаходзілі персанажа казкі, успаміналі казачныя заклінанні, збіралі “зоркі” і шукалі “месяц”. З кожным выкананым заданнем на парасоне з’яўляўся колер.
У выніку парасон быў выратаваны. Усе колеры вярнуліся на сваё месца!
Оле Лукойе ў знак удзячнасці абяцаў дзецям дарыць толькі цікавыя каляровыя сны.

Вучням 4-5 класаў бібліятэкары прапанавалі адзначыць “Імяніны кнігі” літаратурнай вандроўкай “Любоў да Радзімы праз кніг старонкі”.
Увазе юных чытачоў былі прадстаўлены зборнікі “Буслава айчына”, “Зямля мая”, кнігі Міхася Пазнякова “Мая цудоўная Радзіма” і “Радзіма наша Беларусь”, Анатоля Зэкава “Двор пад буслінымі крыламі”, кнігі Яніны Жабко, Уладзіміра Мазго, Уладзіміра Ліпскага і інш.

Праз апавяданні і вершы, літаратурныя замалёўкі і кніжныя ілюстрацыі дзеці бачылі прыгажосць нашай Радзімы, вучыліся любіць і берагчы сваё, роднае.

Shuneucy 2Shuneucy 4Shuneucy 5

  Красавік 2026 г., заг. бібліятэкі І. Нікіфаровіч