У Празароцкай сельскай бібліятэцы адзначаны Дзень беларускага пісьменства
Гарачае бібліятэчнае лета ў Гатаўшчынскай бібліятэцы-клубе
Няма смачней вадзіцы, як з роднае крыніцы...
Уладзіміру Саулічу – 75! 🎂 Віншуем!
Цветочный праздник по-библиотечному
15 июля — день русской лени
Знания сегодня – сила и процветание Беларуси завтра
 5 верасня вучні 7-11 класаў мясцовай школы былі запрошаны ў Празароцкую сельскую бібліятэку на інфармацыйную гадзіну “На парадку дня – Свята беларускага пісьменства ў горадзе Касцюковічы”. ... Читать далее...
   Вось і лета прайшло… А лета для бібліятэкі – самы гарачы час. Толькі летам збіраюцца разам дзеці вясковыя і прыезжыя разам і могуць адчуваць сябе вольна і бесклапотна ў бібліятэцы! ... Читать далее...
  У лесе, пад горкайБруіцца крыніца.У светлай крыніцыВадзіца – жывіца. П. Броўка ... Читать далее...
 1 верасня – споўнілася 75 гадоў з дня нараджэння Уладзіміра Уладзіміравіча САУЛІЧА , земляка,  беларускага драматурга, журналіста і публіцыста. ... Читать далее...
В последнее воскресенье лета Глубокое зацвело по-особенному. Город утонул в красках и ароматах, а наша Глубокская центральная районная библиотека вышла из стен, чтобы подарить людям не просто цветочное н... Читать далее...
День русской лени отмечается ежегодно 15 июля. Это неформальный праздник, призывающий отложить дела, выключить будильники, забыть о дедлайнах и дать себе заслуженный отдых, …, если это возможно в нашем бушующем мире. ... Читать далее...
1 сентября Глубокскую детскую библиотеку посетили ученики 6»Б» класса СШ №2, для которых был проведен патриотический урок «Знания сегодня – сила и процветание Беларуси завтра». ... Читать далее...
Версия для слабовидящих

Статистика пользователей

Период:

2018-01-01 - 2026-09-12

Зарегистрировалось:

300

Сёння 874

Тыдзень 9,865

Месяц 15,045

Усяго 496,197

Edelvejs 2Літаратурна-музычная імпрэза ”Спорт нам жить и дружить помогает‟ была прысвечана васемнаццацігоддзю фізкультурна-аздараўленчай групы “Эдэльвейс”.

У актаваю залу Глыбоцкай цэнтральнай раённай бібліятэкі былі запрошаны наведвальнікі спартыўнай групы, ўдзельнікі студыі паэтычнай творчасці ”Сустрэчы для душы‟, супрацоўнікі Глыбоцкага фізкультурна-аздараўленчага комплекса, жанчыны, якія 18 год таму назад сталі першымі ўдзельнікамі жаночай фізкультурна-аздараўленчай групы "Эдэльвейс".

Было прыемна бачыць жыццярадасных, рухавых і прыгожых глыбачанак, якія, не гледзячы на здароўё, жыццёвыя складанасці і турботы, не адмаўляюцца займацца сваім здароўем, сочаць за моднымі тэндэнцыямі, застаюцца ў плыні грамадскага жыцця, як і патэбна беларускім жанчынам у Год жанчыны!

Добры настрой напярэдадні выхадных гасцям бібліятэкі падаравалі ўдзельнікі калектываў мастацкай творчасці сектара па нестацыянарнаму абслугоўванню насельніцтва Глыбоцкай клубнай сістэмы.
Свае музычныя падарункі ўручалі Святлана Баброўская, Валянціна Пятроўская, Ірына Кухта і Валерый Мурзіч.

Цёплыя словы падзякі выказалі супрацоўнікі Глыбоцкага раённага фізкультурна-аздараўленчага комплекса: Шауро Кацярына  Уладзіміраўна, дырэктар установы, Зеваліч Таццяна Тадэвушаўна, загадчык сектара спорта Глыбоцкага райвыканкама, Развадоўская Анастасія Аляксандраўна, інспектар сектара спорта Глыбоцкага райвыканкама. Усім наведвальнікам спартыўнай групы былі ўручаны памятныя сувеніры.
Са словамі віншавання звярнулася да прысутных загадчык філіяла №7 Глыбоцкага цэнтра традыцыйнай культуры і народнай творчасці Аксана Гуменнік. З многімі членамі клуба "Эдэльвейс" цэнтр цесна супрацоўнічае ў сферы творчасці і мастацтва.
Вядучая мерапрыемства Ірына Гайдукоўская распавяла прысутным пра актыўнае грамадскае жыццё калектыва — значную колькасць сустрэч і знаёмстваў з падобнымі аб'яднаннямі, цікавых паездак і творчых выступленняў. 

Ад ветэранаў групы выступілі Аксана Шокіна і Мая Завадская, якія павіншавалі сваіх сябровак і пажадалі далейшых спартыўных дасягненняў.
Са словамі удзячнасці і глыбокай павагі да наведвальнікаў групы звярнулася Валянціна Савіцкая, стваральнік, арганізатар і кіраўнік спартыўна-аздараўленчай групы ”Эдэльвейс‟.
Яна выказала словы шчырай падзякі усім, хто больш за 18 год застаецца верным прыхільнікам здаровага ладу жыцця і прыходзяць на заняткі.

Эдэльвейс — гэта кветка, што расце высока ў гарах. Дабрацца да яе можа не кожны чалавек, таму яна з’яўляецца сімвалам удачы, якая спадарожнічае настойлівым і фізічна трывалым людзям. Пажадаем усім наведвальнікам групы здароўя, і доўгіх год жыцця!

Edelvejs 3Edelvejs 4Edelvejs 5Edelvejs 6Edelvejs 7Edelvejs 8