“Веселимся, не скучаем – праздник весело встречаем!”

Зімовыя канікулы – гэта не толькі вольны ад вучобы час, але таксама час, які можна цікава і з карысцю правесці ў бібліятэцы.
Дзеці з лагера дзённага прыбывання УА ”Чарневіцкая БШ Глыбоцкага раёна“ наведалі бібліятэку і прынялі удзел у бібліятэчных забавах “Веселимся, не скучаем – праздник весело встречаем!” .



Падчас мерапрыемства дзеці пазнаёміліся з гісторыяй з’яўлення навагодніх традыцый і атрыбутаў свята. Затым адправіліся ў падарожжа па зімовых казках, наведалі чароўны лес, каб даведацца , як жывёлы сустракаюць Новы год. Адгадвалі “снежныя загадкі”, шукалі адказы на зімовыя пытанні ад снегавіка і выконвалі цікавыя заданні з “Навагодняй шкатулкі”. А на заканчэнне сустрэчы кожны з удзельнікаў напісаў свае віншаванні і пажаданні на 2026 год сваім сябрам, бацькам, настаўнікам, бібліятэкару.
- 141
