У Шунеўскай сельскай бібліятэцы адбылася гульня-падарожжа "Повелитель природы", прысвечаная знаёмству з творчасцю беларускага пісьменніка Уладзіміра Ягоўдзіка.
Бібліятэкар Валянціна Уладзіміраўна Цяліца распавядала вучням 2-4 класаў пра творчасць пісьменніка Уладзіміра Іванавіча Ягоўдзіка, творы якога дапамагаюць юным чытачам адчуваць прыгажосць нашай прыроды, глыбока пранікаць у яе чароўны свет.
Раскрыццю шматграннасці талента пісьменніка ўдала садзейнічала кніжная выстава ” Уладзіміру Ягоўдзіку-60”.
Потым бібліятэкары правялі конкурс на лепшага знаўцу яго твораў.
Медалём “Эрудыт” узнагароджанна вучаніца 4 класа Сняжана Яблонская.