Краязнаўчая гадзіна “Мінулае нашага паселка” у Падсвільскай гарпасялковай бібліятэцы

Padsville 01

IMG 3580Каб зацікавіць  падлеткаў  гісторыяй роднага краю, выхаваць у іх беражлівыя адносіны да мінулага сваёй малой радзімы, работнікі Падсвільскай гарпасялковай бібліятэкі правялі разам са старшакласнікамі краязнаўчую відэагадзіну  “Мінулае нашага паселка”. 

Знаёмства з даўнейшым Падсвіллем адбылосяз дапамогай сталых жыхароў пасёлка, якія падзяліліся фотаздымкамі з сямейных архіваў.

IMG 3581Старыя  фота далі магчымасць юнакам і дзяўчатам убачыць Падсвілле з іншага боку - былыя будынкі польскіх казармаў і ваенаслужачыя "польскага" часу,  будынкі ваенкамата і бальніцы, узведезныя ў 1946 годзе.

Убачылі яны даўнейшыя будынкі дзіцячага дома і бібліятэкі. Падзівіліся выгляду вуліц і жылых будынкаў 50-60-х гадоў ХХ стагоддзя.

IMG 3581

Старшакласнікам яшчэ раз нагадалі вершы і песні, прысвечаныя нашаму паселку, які на сенняшні дзень мае свой герб і гімн!

IMG 3583Вандроўка была завершана вершаванымі радкамі:

Падсвілле – гучыць як спеў салаўя,

Падсвілле – малая Радзіма мая!

Табе прысягаю я, цябе праслаўляю,

Святая радзіма мая!

Жывуць тут людзі сціплыя і шчырыя,

Паэты, музыканты, мастакі.

Вяртаемся сюды, як птушкі з выраю,

Падсвільцы мы, усе тут землякі.

Яцкоўская С.П. заг. Падсвільскай гарпасялковай бібліятэкі, 2017 г.

Пошук па сайту

Версия для слабовидящих

sm

kulturaby

2023 god miru

01

glub rik

02

nlbby1

vlib

vggazetaby

afgan

uni

vit

Vitebskie vesti

pomogut.by

qr

 

Счетчик посещений

Сёння 7

Учора 90

За тыдзень 97

За месяц 1576

Усяго 97585

Перыяд:

2018-01-01 - 2023-03-21

Зарэгістравалася: 236