“Будучае – за маладымі”, – упэўнена бібліятэкар Мнюцкай сельскай бібліятэкі Алена Іванаўна Рабянок. І сваю думку мэтанакіравана праводзіць у жыццё праз актыўнае далучэнне да кнігі падрастаючае пакаленне.
І калі сціплая па cваіх памерах бібліятэка напаўняецца дзіцячым гоманам, гэта значыць, што ў бібліятэку прыйшлі выхаванцы дзіцячага садка або вучні мясцовай школы. Школьнікі арганізавана наведваюць бібліятэку з абменам кніг або ўдзелам у мерапрыемствах. Для вучняў4-6 класаў працуе клуб духоўнага накірунку “Лучынка”.
Бібліятэкар і сама рэгулярна наведвае школу, носіць кнігі для вучняў малодшых класаў. Новыя кнігі, або літаратура пэўнай тэматыкі цікавяць юных чытачоў.
Тым самым, упэўнена Алена Іванаўна, у яе ўжо закладзены трывалы падмурак для далейшай бібліятэчнай дзейнасці – карыстальнікі ёсць, фонд папаўняеццца, справа толькі за цікавымі бібліятэчнымі формамі дзейнасці.