У рамках бібліятэчнай акцыі “ЗІМА - ЧАС ЧЫТАЦЬ!” у дарослай і дзіцячай бібліятэках Падсвілля з 15 снежня па 8 студзеня праводзілі конкурс “Вяжам шалік сяброўства і цеплыні”. І вось падведзены вынікі!
Чытачы дзіцячай бібліятэкі крыху не дабралася да 100 сантыметровага выніку! )))
Самай актыўнай юнай вязальшчыцай была ВАСІЛЕЎСКАЯ Даша, вучаніца 7 класа.
Чытачы дарослай бібліятэкі, маючы багаты вопыт вязання, звязалі аж 700 сантыметраў шаліка! )))
Выказваем усім удзельнікам конкурса шчырае дзякуй за ўдзел!
Упэўенены, што аматараў вязання сярод чытачоў нашых бібліятэк значна памножылася!
Бо гэтай цудоўнай працы спрыяе добрая пара – ЗІМА.
Чытай , вяжы, адпачывай з выгадай!..