Здзейснілася! Масштабная "Бібліяноч-2016", прымеркаваная да Году культуры і Дня бібліятэк у другі раз сабрала аматараў чытання і кнігі ў Бібліятэцы сямейнага чытання.Адкрыў мерапрыемства тэатр моды "АЛІСА" ДУА"Цэнтр дзяцей і моладзі Глыбоцкага раёна".З прывітальным словам да гасцей звярнуліся дырэктар ДУК "Глыбоцкая ЦБС" Валянціна Спасібёнак і загадчык аддзела абслугоўвання і інфармацыі ЦРБ Кацярына Багдановіч.
А потым усе разыйшліся па бібліятэцы, у кожным куточку якой можна было знайсці сабе занятак па душы. Супрацоўнікі Глыбоцкага дома рамёстваў правялі майстр-клас па выцінанцы і вырабе лялек, а побач усе з задавальненем фатаграфаваліся з калабкамі ля печкі.
У "Літаратурнай кавярні" быў поўны аншлаг!Каб выпіць кубачак кавы, трэба было адгадаць беларускую народную загадку , перакласці слова з рускай мовы на беларуску ў крыжаванцы "Смак роднай мовы" альбо напісаць беларускае слова для "Скарбонкі слоў на роднай мове".Жадаючых было шмат!
У дзіцячай бібліятэцы можна было патаньчыць, паспяваць караоке, пагуляць ў інтэлектуальныя і настольныя гульні і пафатаграфавацца ў рамцы "Всё дело в шляпе".Таты і мамы актыўна удзельнічалі ўсюды разам са сваімі дзеткамі!
Жадаючыя маглі наведаць міні-музей аўтографаў, паглядзець спектакль па п'есе н.Гілевіча "Не гавары "гоп".Моладзь актыўна ўдзельнічала ў бібліякэшы "Таямніцы кніжнай паліцы" і паказала добрыя веды па гісторыі Беларусі падчас інтэлект-рынга "Зямля пад белымі крыламі".
Зацікавіў многіх і аповяд дырэктара турыстычнага агенства "ІнвестСпорт" Алены Альшэўскай пра турыстычныя маршруты па нашай Глыбоччыне і Беларусі.А самыя рызыкоўныя прынялі ўдзел у забегах вінаградных слімакоў.
Не праходзілі ўдзельнікі "Бібліяночы" і міма выстаў "Бібліятэка: мінулае і сучаснае" ,"Листая страницы старых книг".Асабліва зацікавіла ўсіх выстава "Забытые "сокровища" из книг",на якой былі прадстаўлены розныя рэчы, якія чытачы выкарыстоўваюць замест закладак, а пасля забываюць іх ў кнігах.
Завяршылася "Бібліяноч-2016" смачнымі сустрэчамі з дэгустацыяй страў беларускай кухні "А на стале тым- рай ды годзе".
"Бібліяноч-2016" удалася і пакінула шмат добрых уражанняў і водгукаў чытачоў і гасцей свята.Спадзяёмся, што бібліятэка і надалей застанецца месцам цікавых і карысных сустрэч, а кніга заўсёды будзе патрэбнай!Падрабязны фотарэпартаж можна паглядзець на старонцы "Одноклассники" у групе "Глыбоцкая раённая бібліятэка"