Цікава прайшоў у Празароцкай сельскай бібліятэцы Тыдзень чытання “Чытайце з намі –чытайце самі!”.
Распачаўся Тыдзень бібліятэчным тэатрам кнігі “Таямнічыя зоркі”(паводле кнігі Я.Г.Жабко). На свята завіталі героі інсцэніраванага прадстаўлення : мастак Маляваныч,медзведзяня Топа, лісіня Яначка. Героі прапанавалі дзецям здзейсніць падарожжа ў цудоўны свет зорак,пазнаёміцца з рознымі сузор’ямі з дапамогай тэлескопа, дзе кожнага з іх чакалі прыемныя сюрпрызы і новыя адкрыцці.Асабліва ўвагу дзяцей прыцягвала зорнае неба.З дапамогай акуляраў -хамеліонаў прысутныя паназіралі, як зорачкі і месяц на небе гуляюць і пераліваюцца. Казачныя героі праводзілі з дзецьмі конкурсныя гульні і ўручылі памяткі -закладкі“Чаму зоркі бачны толькі ноччу?”.Напрыканцы мерапрыемства ўсе разам праспявалі песню “У госці сон ідзе”.