15 верасня работнікі Падсвільскай гарпасялковай бібліятэкі для сяброў падлеткава клуба “Ровесник” правялі бібліятэчную азбуку “Бібліятэка – тэрыторыя без межаў”.
Вучні даведаліся аб тым, колькі тысячагоддзяў назад была ўтворана першая бібліятэка, колькі год сваёй дзейнасці налічвае Падсвільская дарослая бібліятэка.
Бібліятэкары распавялі наведвальнікам аб гісторыі кнігі, яе паступовым развіцці ад гліняных дошачак і папіруса праз папяровыя выданні да сучаснай электроннай кнігі.
Бібліятэкары расказалі школьнікам аб магчымасцях сучаснай бібліятэкі і яе месцы ў развіцці цывілізацыі і сучаснай віртуальнай прасторы.
Яцкоўская С.П., заг. Падсвільскай гарпасялковай бібліятэкі.